Беластоцкая паліцыя, дзякуючы дапамозе памежнікаў, затрымала падазраваных у крадзяжы смартфона грамадзян Беларусі. 48-гадовая жанчына і 40-гадовы мужчына сцягнулі яго ў краме ў Кавалерыйскім раёне горада. Праз 2,5 гадзіны іх знайшлі ў аўто на стаянцы ля аднаго з гандлёвых цэнтраў, паведамілі ў Падляшскай паліцыі.
Здарэнне адбылося 8 верасня, у пятніцу. Каля 21.00 пара з Беларусі, карыстаючыся няўвагай 25-гадовай супрацоўніцы, сцягнула з крамы тэлефон коштам каля 2000 злотых (каля 470 еўра). Пасля гэтага з’ехалі кудысьці на Volkswagen.
Дзякуючы дапамозе памежнікаў, да 22.30 падазраваных удалося знайсці. Яны былі ў аўто на паркоўцы ля аднаго з гандлёвых цэнтраў. Скрадзены смартфон быў там жа. Беларусы прызналіся ў злачынстве.
Зараз іх лёсам павінен заняцца суд. Ім пагражае максімальна 5 гадоў турмы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…