Спадчына

Першы (але не апошні) фэст вышыванкі прайшоў у Гродне

Фэст вышыванкi ўпершыню прайшоў у Гродне 10 верасня. Цэлы дзень у дворыку Цэнтра гарадскога жыцця (галерэі «Крыга») ішоў кірмаш, тут можна было сустрэць беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, паслухаць беларускiх музыкаў, патанчыць, а ўвечары — адправіцца гуляць у паб-квіз.

У двары на Савецкай галоўны арганізатар імпрэзы Алесь Мазанік са сваёй камандай аб’яднаў розныя праявы творчасці вядомых айчынных аўтараў ды даў магчымасьць гродзенцам набыць якасную сувенірную ды іншую нацыянальнарыентаваную прадукцыю ад вытворцаў па добрых коштах.

У самім памяшканні Цэнтра гарадскога жыцця праходзілі прэзентацыі і лекцыі пісьменнікаў, паэтаў і мастакоў. Там можна было паслухаць лекцыю Паўла Севярынца, прысвечаную святарам, якія адраджалі Беларусь 100 гадоў таму. Можна было ўбачыць серыi эксклюзіўных літаратурных нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку i шмат чаго iншага.

«Паколькі я карэнны мінчук, то мне падабаецца ўсё рабіць у Мiнску. Але там апошнiм часам шмат розных фэстаў і людзі перастаюць праяўляць цікавасць да чагосьцi новага, асабліва калі гэта не раскручаны брэнд, — распавядае Алесь Мазанiк. — І ў адзін момант мне захацелася несці беларушчыну далей, не толькі ў сталіцы.

Калі я задумаў фэст у Гродне, я пайшоў у „Арт Сядзібу“ дамовіўся з імі, бо яны раней праводзілі фэсты вышыванак. Яны падтрымалі i дапамаглi інфармацыйна. У Гродне падобнае мала хто арганізоўваў, але я паспрабаваў і, спадзяюся, для першага разу атрымалася нядрэнна.

Адна з маіх мэтаў - даць прыклад мясцовым арганізатарам, каб у будучынi больш такога праводзiлi. I я буду толькі рады, калі ў будучыні мяне хтосьцi пераплюне ў арганізацыі падобнага фэсту».

Скончыўся Фэст вышыванкi ў Гродне паб-квізам пад назвай «Слава Воршы ўжо ня горша». У ім прыняло ўдзел пяць каманд: тры гродзенскія і дзве мінскія. Пераможцамі сталі гродзенцы.

Магчыма, яшчэ адзін падобны Фэст вышыванкi Алесь Мазанік правядзе ў Гродне праз некалькі месяцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025