У нядзелю 10 верасня адбыліся чарговыя матчы чэмпіянату Беларусі. У Наваполацку «Хімік» прымаў «Нёман» і саступіў чэмпіёну з лікам 1:2.
Камандзе Сяргея Пушкова ў матчы на поўначы Беларусі прыйшлося сур’ёзна папрацаваць, каб узяць чарговыя 3 ачкі. Па выніках двух перыядаў «Нёман» саступаў у ліку, але ў трэцяй дваццаціхвілінцы здолеў закінуць дзве шайбы і тым самым вырваць перамогу ў наваполацкай каманды.
Галы:
18:57 1:0 — Храпавіцкі (Мянцюк, Каменькоў)
43:22 1:1 — Бадун (Варывончык)
49.39 1:2 — Марчанка (А.Маляўка, Бадун, — бол.)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў адзначыў добрую гульню «Хіміка» ў матчы з гродзенцамi.
«Я думаю, гледачы павінны былі застацца задаволеныя такой гульнёй — яна трымала ў напружанні да апошніх хвілін. Валодаючы ініцыятывай, стварылі шмат момантаў. Але, калі шмат ствараеш, утвараецца нейкая лёгкасць у забіванні, і самога забівання няма. Таму атрымалі кур’ёзны гол. Лічу, што „Хімік“ вельмі добра сёння гуляў, выдатна абараняўся. Асабліва варта адзначыць гульню брамніка. Задаволены тым, як мы рэалізоўвалі моманты, якія стваралі. Лічу, што гульня сёння была вельмі добрая».
Пасля двух гульняў чэмпіянату «Нёман» з трыма камандамі - «Шахцёрам», «Металургам» і «Гомелем» — маюць па 6 ачкоў і дзеляць паміж сабой з 1 па 4 месцы.
Свой наступны матч дружына Сяргея Пушкова правядзе 14 верасня ў Гродне, дзе будзе прымаць аднага з лідараў сёлетняга першынства «Металург».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…