Шасцярым гэта ўжо ўдалося, але ў спісе яшчэ не адзін дзясятак прозвішчаў, паведамляе АНТ.
Тры гады таму на прадпрыемстве «Белдрев» былі высокія зарплаты і добрыя ўмовы працы, але высокія працэнты па крэдытах і скарачэнне аб’ёмаў збыту паставілі кропку на добрым іміджы. Заробкі сталі выплачвацца нерэгулярна, працоўны тыдзень скараціўся да чатырох дзён. Супрацоўнікі пачалі масава звальняцца. За 1,5 года штат скараціўся ў шэсць разоў.
Валерый Абрамчык, жыхар Гродна: «Заробак не выплачваўся ні праз месяц, ні праз два, ні праз тры». Мужчына неаднаразова званіў галоўнаму бухгалтару прадпрыемства, на што атрымаў адказ — грошай няма і калі яны будуць выплачаныя ніхто не ведае.
Не дачакаўшыся выплат, рабочыя звярнуліся ў прафсаюз, а затым і ў суд. У выніку шасцёра спагналі з прадпрыемства больш за 6 тысяч рублёў. Праўда, грошай чакалі больш за два месяцы — рахункі кампаніі былі арыштаваныя.
Вольга Калінка, галоўны прававы інспектар Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці: «Гэта найбольш праблемнае прадпрыемства ў нашай галіне. Мы адсочваем. Не хачу сказаць, што кожны дзень, але раз на тыдзень хто-небудзь са спецыялістаў альбо пад’язджае на прадпрыемства, альбо звязваецца са спецыялістамі прадпрыемства, трымае сітуацыю на кантролі».
З некаторымі дагэтуль расплачваюцца, не толькі грашыма — нават канапамі і крэсламі. Абстаноўка на прадпрыемстве па-ранейшаму складаная.
Віктар Лапец, дырэктар: «Тыя, хто звольніўся, вядома, крыўдна, можна сказаць просім прабачэння ў іх, ну, не атрымалася, таму што калі аддаваць усе грошы, якія пералічвалі нам нашы крамы, практычна тады на сыравіну, матэрыялы, а таксама на дарогу і адгрузку прадукцыі было бы нуль».
Сёння на фабрыцы працуюць 150 чалавек — нават ім зарплата за чэрвень выплачана яшчэ не цалкам. Людзям павінны каля 40 тысяч рублёў. У кампаніі абяцаюць вырашыць усе праблемы да канца года.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…