Незвычайную сітуацыю здолеў зняць карэспандэнт Hrodna.life 7 верасня. Каля Штаба арміі на вулiцы Ленiна падпалкоўнік Узброеных сіл Беларусі сцяг сваёй краіны ў машыне схаваў, а пад шкло павесіў сцяг Расіі.
Афіцэр патлумачыў, што такім чынам ён сустракае гасцей з Расіі, якія прыедуць на вучэнні Захад-2017.
Нумары аўто былі магілёўскія. Акрамя сцяга ў афіцэра на сядзенні вісела кепка з надпісам «РОССИЯ».
Вучэнні Захад-2017 пачнуцца 14 верасня і працягнуцца да 20 верасня. Яны пройдуць на шасці ваенных палігонах: пад Лепелем, Барысавам, на палігоне Ласвіда каля Віцебска, каля Асіповіч, на палігонах ваенна-паветраных сілаў каля Ружан і Даманава.
У вучэннях будзе ўдзельнічаць каля 10 200 ваеннаслужачых: 7200 ад Узброеных сіл Беларусі і каля 3000 ад Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Усяго ў вучэнні будзе задзейнічана да 680 адзінак баявой тэхнікі.
[irp posts="33 215″ name=" Вырашыў хайпануць". Прадпрымальны гродзенец прасоўвае брэнд «Вейшнорыя""]
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…