Папрысутнічаць на шматлікіх прэзентацыях, пазнаёміцца з вытворчасцю разнастайных майстроў, паўдзельнічаць у традыцыйных танцах і гістарычнай інтэлектуальнай гульні, прысвечанай Аршанскай бітве, можна будзе падчас «Фэсту вышыванкі», які пройдзе ў Гродне 10 верасня, піша «Народная Воля».
Месца правядзення — «Цэнтр гарадскога жыцця» па вуліцы Савецкай.
Праграма «Фэсту вышыванкі».
12.00−17.00 — выстава-кірмаш.
12.00−14.00 — выступленне-лекцыя пісьменніка і даследчыка Паўла Севярынца, прысвечаная гродзенскім святарам, якія адраджалі Беларусь 100 гадоў таму.
14.00−14.30 — прэзентацыя гістарычных карт і коміксаў ад мастака Яна Мяльніцкага.
14.30−15.00 — выступленне-гутарка паэта і пісьменніка Славаміра Адамовіча.
15.30−16.00 — выступленне лаўрэата прэміі «Кніга года» (2016) паэтэсы Насты Кудасавай.
16.00−16.30 — прэзентацыя серыі эксклюзіўных літаратурных нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку і выступленне празаіка Кірыла Стаселькі.
16.30−18.00 — выступленне Алеся Дзянісава і іншых музыкантаў.
18.00−20.00 — традыцыйныя беларускія танцы пад жывую музыку ад сацыяльнага праекта «Танцы гродзенскіх дворыкаў».
18.00−20.00 — бясплатны паб-квіз «Слава Оршы ўжо не горша» (Pizza Smile, вул.Перамогі, 47).
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…