У выніку зносу комплексу будынкаў былога гарбарнага завода вызваліцца амаль два гектара зямлі, піша “Гродзенская праўда”.
На гэтым месцы планам дэталёвай планіроўкі вуліцы Савецкіх памежнікаў і прылеглых да яе тэрыторый прадугледжана ўзвядзенне грамадска-дзелавога комплексу, адзін з будынкаў якога – сяміпавярховы.
Калі гэтую тэрыторыю купіць інвестар, яму прапануюць пабудаваць аўтапаркоўку ля філармоніі
Гарбарны завод у занёманскай частцы горада быў узведзены ў 1924 годзе гродзенскім прадпрымальнікам Касоўскім. У тыя часы гэты завод быў перадавым прадпрыемствам горада з уласным генератарам электрычнасці і сучасным абсталяваннем для апрацоўкі скур – кадзямі для вымочвання, жорнамі для размолу дубовай кары, уласнай артэзіянскай скважынай.
Завод быў зачынены ў пачатку 2000-х.


