Здароўе і спорт

«Хочам бачыць такі Лядовы, як на матчах Лігі чэмпіёнаў». Хакейны «Нёман» сустрэўся з заўзятарамі

Напярэдадні старту чэмпіянату Беларусі хакейны «Нёман» правёў адкрытую трэніроўку і сустрэўся з заўзятарамі. Кожны жадаючы 6 верасня мог пагутарыць з хакеістамі, а таксама задаць пытанні кіраўніцтву клуба і прадстаўнікам Цэнтра алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай.

Раніцай каманда сустрэлася з кіраўніцтвам вобласці, дзе гульцам была пастаўлена задача на будучы сезон. Як і папярэднія гады, перад «Нёманам» стаяць самыя высокія задачы — золата чэмпіянату.

З-за шчыльнага графіка цяжка было знайсці час на сустрэчу

На сустрэчы з заўзятарамі першым выступіў старшыня праўлення «Нёмана» Анатоль Варывончык. Начальнік каманды адзначыў, што раней клуб не мог сустрэцца з заўзятарамі з-за шчыльнага графіка. Адзіны вольны час выпаў на раніцу серады 6 верасня.

Заўзятары, якія знайшлі час у будні дзень і прыйшлі на сустрэчу з камандай
Натуральна, многія заўзятары на сустрэчу і трэніроўку каманды патрапіць не змаглі з-за занятасці. Але пытанні задаваць камандзе было каму, а прэс-служба «Нёмана» скарысталася таксама пытаннямі з сацыяльных сетак.

«Мы правялі годную падрыхтоўку да сезона. Каманда зараз знаходзіцца ў добрым стане, як у фізічным, так і ў гульнявым плане. У апошнія гульні наш клуб вельмі нядрэнна выглядаў на фоне еўрапейскіх лідараў, — распавядае галоўны трэнер „Нёмана“ Сяргей Пушкоў. — Мы працуем у правільным кірунку. Што хацелася б сказаць па складзе: мы памянялі некалькіх гульцоў, але пры гэтым умацаваліся, асабліва ў лініі абароны. Каманда на дадзены момант укамплектавана і гатова да пачатку чэмпіянату».

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў
Таксама галоўны трэнер адзначыў, што яго гульцы будуць у кожным матчы змагацца за перамогу, не выключэнне тут і матчы Лігі чэмпіёнаў з фінскай камандай «Ювяскюля». Шанцы на выхад з групы ў гродзенскай каманды яшчэ ёсць.

«Хацелася б на ўсіх матчах бачыць больш заўзятараў»

Адно з пытанняў камандзе i Лядоваму ад заўзятараў: «Цi задавальняе кіраўніцтва клуба і Лядовага палаца наведвальнасць на матчах?»

На пытанне вырашыў адказаць Анатоль Варывончык, які сказаў, што хацелася б каб на матчах збіралася поўная арэна.

«Мы разумеем, што ў нас у чэмпіянаце ёсць верхняя і ніжняя частка каманд і гледачоў больш за ўсё цiкавяць матчы з моцнымі супернікамі. Але, вядома, нам хацелася б на ўсіх матчах бачыць больш заўзятараў, бо каманда гуляе і паказвае добры хакей у кожным матчы».

Галоўны трэнер Сяргей Пушкоў і старшыня праўлення ХК «Нёман» Анатоль Варывончык
Сяргей Пушкоў дадаў, што гродзенская каманда заслугоўвае ўвагі, бо акрамя добрай гульні з моцнымі супернікамі, у Гродне можна паглядзець і на цікавых асоб, якія паказваюць яркі хакей.

Прадстаўнікі ЦАР адзначылі, што хацелі бы бачыць запоўненую арэну, такую ж як і на матчах Лігі чэмпіёнаў.

Заўзятары пацікавіліся, што робіцца для таго, каб наведвальнасць на матчах у Гродне павялічылася.

Прадстаўнікі «Нёмана» адзначылі, што прыцягваюць заўзятараў добрай гульнёй, гэтым яны і працягнуць займацца далей. А вось кіраўніцтва Лядовага згадалі, што на працягу апошніх трох гадоў цэны на квіткі ў Гродне яны не падымалі.

На матчы Лігі чэмпіёнаў квіткі разыгрываў БРСМ

Заўзятары у сваю чаргу заявілі, што ў Гродне самыя дарагія квіткі на хакейныя матчы ў Беларусі, а таксама адзначылі высокі кошт абанементаў.

«Ужо мінулі часы, калі перад матчамі „Нёмана“ немагчыма было купіць квіткі. На апошнія гульні ў Гродне, а гэта Ліга чэмпіёнаў, квіткі пачкамі ў сацыяльных сетках разыгрываў БРСМ, — адзначае спартыўны аглядальнік Уладзімір Кульбіцкі. — Браніраванне ўжо нічога не вырашае. У любы момант можна прыйсьці ў касу і купіць квіток на матч».

Атрымліваецца, цікавасць да хакея ў Гродне падае, нягледзячы на тое, што квіткі не растуць у цане. Кіраўніцтва Лядовага шукае спосабы прыцягнення заўзятараў на трыбуны і паабяцала на навагоднія святы разыграць каштоўныя падарункі сярод гледачоў. А вось якія, яшчэ невядома. Напрыклад, апошнія два гады Лядовы разыгрываў квадрацыкл і аўтамабіль, што павялічыла наведвальнасць і продаж абанементаў.


Свой першы матч у новым чэмпіянаце «Нёман» правядзе ў Віцебску 8 верасня, дзе сустрэнецца з мясцовай камандай.

З заяўкай «Нёмана» на чэмпіянат 2017−18 г. можна будзе ў хуткiм часе пазнаёміцца на афiцыйным сайце гродзенскай каманды.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024