Нямецкае выданне DIE WELT у сваёй публікацыі 19 жніўня раскрытыкавала Польшчу за выдачу карты паляка і тых прывілеяў, якія лёгка даюцца з гэтым дакументам яе уладальнікам. Паводле ацэнак аналітыкаў, картай паляка могуць абзавесціся да 1 мільёна чалавек з Усходу, у большасці з Беларусі і Украіны. Пакуль што з моманту ўвядзення карты ў 2008 годзе, яе выдалі для 200 тысяч, піша euroby.info.
Немцаў турбуе, што ў той час як іншыя мігранты вымушаныя чакаць гадамі і нават дзесяцігоддзямі, каб атрымаць статус грамадзян Еўрасаюза, уладальнікі карты паляка з былога СССР спачатку атрымліваюць магчымасць бясплатна ўладкавацца на вучобу і свабодна працаваць у Польшчы, а праз усяго 1 год пражывання атрымліваюць грамадзянства Еўрасаюза. Разам з грамадзянствам такія новыя грамадзяне ЕС атрымліваюць аўтаматычна права працаваць і жыць у любой краіне Еўропы, у прыватнасці Германіі.
На прыкладзе маладых рабят з Украіны і Беларусі, якія атрымалі карту паляка, распавядаецца, што фактычна карта паляка і яе прывілеі гэта толькі лайзека для атрымання ільгот ад Польшчы, як члена Еўрасаюза, а асноўная мэта большасці такіх людзей гэта пасля бясплатнай вучобы ў Польшчы і атрымання грамадзянства пераезд далей на Захад у пошуках яшчэ больш забяспечанага жыцця.
Для Нямеччыны такія асобы фактычна некантралюемыя мігранты, на якіх не разлічаны працоўны рынак Еўрасаюза. І калі 1 або 2 чалавекі гэта не праблема, то сотні тысяч ці мільён могуць істотна пахіснуць сітуацыю на рынку.
Па падліках польскіх экспертаў з існуючай тэндэнцыяй нараджальнасці і смяротнасці да 2050 году Польшчы спатрэбіцца яшчэ 5 мільёнаў чалавек працаздольнага ўзросту з-за межаў краіны, гэта пры ўмове, што не будзе масавага зыходу рабочых з Польшчы. Так, да прыкладу, з адкрыццём адзінага працоўнага рынку ў Еўрасаюзе амаль 2 млн. палякаў пакінула краіну пераехаўшы ў больш багатыя краіны ЕС.
Паводле euroby.info, немцы дарма панікуюць, бо паводле статыстыкі агучанай польскім консулам у Беларусі са 100 000 чалавек, што атрымалі карту па стане на сярэдзіну 2017 года, толькі 1% адважыўся на пераезд у Польшчу і атрыманне там грамадзянства.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…