У пачатку верасня рабочыя прыбралі будаўнічую агароджу і паказалі гродзенцам абноўлены будынак па вуліцы Калючынскай, 16. На Дзень горада там запланавана адкрыццё рэстарана «Правінцыя».
Рэканструкцыя закінутага будынка канца XIX стагоддзя пачалася ў ліпені 2016 года. Заказчыкам выступіў «Агракамбінат Скідзельскі», які ў гэтым жа годзе і набыў стары дом. За час рэканструкцыі будынак істотна змяніў свой выгляд, але здолеў упісацца ў гістарычную забудову вуліцы Калючынскай.Як і планавалася ў будынку адкрыецца рэстаран з трыма заламі: два вялікія і адзін маленькі. У будучыні можа з’явіцца і летняя тэраса.
Зараз працы на аб’екце вядуцца практычна кругласутачна — каб паспець адкрыць установу на Дзень горада, які ў гэтым годзе адзначаецца 23 верасня. Рабочыя распавядаюць, што знешнія працы ўсе выкананы, засталося старанна папрацаваць ўнутры.
Так паводле праекта павінны выглядае залы рэстарана:
Гістарычная даведка
Дом на вулiцы Калючынскай 16 пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. Да 2016 года аднапавярховы цагляны будынак мала змяніўся з часоў пабудовы, згублена была толькі яго дэкаратыўнае ўпрыгожванне. У 1903 годзе ў доме было агенцтва Паўночнага страхавога таварыства. У кастрычніку 1944 г. у будынку адкрылася кантора Прамбанка. У 50-я гады там прымала пацыентаў гарадская жаночая кансультацыя, а ў 80-я — зубапратэзнае аддзяленне абласной бальніцы. У 90-я гады дваровы фасад дома ўпрыгожыла фрэска з выявай вядомай гравюры Гродна XVI стагоддзя. Побач працавала папулярнае кафэ «Кронан».