Напярэдадні старту чэмпіянату Беларусі, у сераду 6 верасня, гродзенскі «Нёман» правядзе адкрытую трэніроўку і сустрэнецца з заўзятарамі.
Падобныя сустрэчы з заўзятарамі напярэдадні новага сезона ў гродзенскай каманды праходзяць рэгулярна. Менавіта там заўзятары могуць задаваць сваім улюбёным гульцам пытанні, а таксама браць аўтографы і фатаграфавацца.
Упершыню за доўгі час «Нёман» правядзе і адкрытую трэніроўку, на якую зможа прыйсці любы жадаючы.
Трэніроўка пачнецца ў 10.00 і працягнецца да 12.15. У 12.30 у зале для прэс-канферэнцый адбудзецца сустрэча заўзятараў з гульцамi, кіраўніцтвам клуба і лядовага палаца.
Свой першы матч у чэмпіянаце гродзенскія хакеісты правядуць на выездзе 8 верасня ў Віцебску, дзе сустрэнуцца з мясцовай дружынай.
У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…
Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…
Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…
Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…
Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…
Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…