Чарговы выпуск праграмы «Нулявы кіламетр» выйшаў 4 верасня. Гэтым разам аўтарка праекта Наталля Шматко распавяла пра самы стары некропаль на тэрыторыі Беларусі, які знаходзіцца ў Гродне на вуліцы Антонава.
«Ідэя зрабіць праграму аб найстарэйшых могілках з’явілася ў нас год таму, калі Андрэй Вашкевіч правёў экскурсію па некропалі, — распавядае аўтар праграмы Наталля Шматко. — Тады ж зрабілі невялікую здымку, запісалі з ім інтэрв'ю. Усё астатняе, у тым ліку выдатныя кадры з квадракоптэра, знялі гэтым летам. Доўга правілi сцэнар.
У некропаля вельмі багатая гісторыя, так шмат цікавых фактаў, вядомых імёнаў, тэхнічных нюансаў. Але змантаваць ўсё ў адзін выпуск проста было нерэальна. Напрыклад, у гэтай праграме мы ніяк не закраналі гісторыю капліц і царквы на могілках. Магчыма, пра іх атрымаецца ў будучыні асобны выпуск".
Старыя гродзенскія могілкі знаходзяцца практычна ў самым цэнтры горада на вуліцы Антонава. На высокіх пагорках, амаль на трох гектарах зямлі, знаходзяцца праваслаўныя і каталіцкія пахавання. Пісьмовых крыніц пра дакладны час заснавання няма. Але першыя пахавання, якія змаглі ідэнтыфікаваць гісторыкі, адносяцца да канца XVIII стагоддзя. Польскія, як яшчэ кажуць, каталіцкія могілкі, было заснавана ў 1792 годзе. Пазней з’явілася і праваслаўная частка могілак.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…