У Гродна хутка можа з’явіцца яшчэ адзін горад-пабрацім. Дагавор аб гэтым плануецца падпісаць з польскім Гданьскам. Дадзенае пагадненне дазволіць значна пашырыць і ўмацаваць супрацоўніцтва гарадоў у розных сферах.
Аб пабрацімстве Гродна i Гданьска было заяўлена яшчэ на сустрэчы кіраўніцтва вобласці і горада Гродна з парламенцкай дэлегацыяй Польшчы ў канцы жніўня гэтага года.
На сённяшні дзень у Гродна заключаны дагаворы аб пабрацімскіх сувязяў з 14 гарадамі, сярод іх адзіны польскі горад Беласток. Дарэчы, ён быў першым горадам, з якім Гродна падпісаў пагадненне аб пабрацімстве. Адбылося гэта ў 1960 годзе.
З многімі гарадамі Польшчы ў Гродна падпісаны Дамовы аб супрацоўніцтве. Апошнім часам польскія інвестары праяўляюць цікавасць да Гродзенскага рэгіёну. Напрыклад на Гродзеншчыне працуе 92 арганізацыі з удзелам польскага капіталу. А прадпрыемствы беларускага рэгiёну сёлета адправілі ў краiну-суседку тавараў на 15 млн долараў.
Вялікая верагоднасць таго, што ў бліжэйшы час пабрацімам Гродна стане яшчэ і турэцкі Эдырне. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута ў час візіту ў Турцыю афіцыйнай дэлегацыі Гродна на чале са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем. Плануецца, што прадстаўнікі гэтага горада прымуць удзел у выставе-кірмашы «Еўрарэгіён «Нёман», якая адбудзецца ўжо ў гэтым месяцы.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…