Чэмпіён Беларусі працягвае выступленне ў Лізе чэмпіёнаў. У суботу 2 верасня гродзенскі “Нёман” у сталіцы Аўстрыі змагаўся з мясцовай “Венай” і саступіў суперніку толькі ў серыі пасляматчавых булітаў.

Першы матч паміж супернікамі, які праходзіў у Гродне 25 жніўня, скончыўся перамогай “Нёмана” ў авертайме. Пасля гэтай гульні абедзве дружыны не мелі перамог у сваіх сустрэчах з супернікамі. Таму у Вене быў важны для кожнай з каманд.

“Нёман” добра пачаў гульню і першым у матчы здолеў прынесці небяспеку да варот суперніка.Нягледзячы на добры старт, гродзенцы прапусцілі першымі. На 5-й хвіліне дакладным кідком адзначыўся Хартль. Пасля прапушчанай шайбы чырвона-чорныя не палі духам, а працягнулі гуляць у актыўны хакей. Але другая шайба аўстрыйцаў на 11-й хвіліне збіла тэмп гродзенцаў і каманда перайшла ў абарону. Дарэчы, два галы ў першай дваццаціхвілiнцы падапечныя Сяргея Пушкова прапусцілі з-за сваіх жа памылак.

У другім перыядзе гродзенцы выйшлі на лёд і адразу кінуліся ў бой. Мабыць, гутарка гульцоў з Сяргеем Пушковым у распранальні пайшла на карысць “Нёману”. Сяргей Маляўка скарачае адставанне ў ліку на 26-й хвіліне. А Філіп Метлюк праз дзве хвіліны параўноўвае яго. Але нядоўга радаваліся гродзенскія заўзятары, гульцам “Вены” спатрэбілася ўсяго 58 секунд каб зноў выйсці наперад. Воз уцёк сам-насам з Трусам і дакладна патрапіў шайбай у яго вароты.

Але нечакана пад самае завяршэнне другой дваццаціхвілінкі “Нёман” здолеў зраўняць лік. Леўша моцным кідком патрапіў у вароты суперніка.

У пачатку трэцяга перыяду пасля найгрубейшай памылкі гродзенцаў, Воз у чарговы раз выводзіць “Вену” наперад. Падапечныя Сяргея Пушкова здолелі зраўняць лік толькі ў самым канцы асноўнага часу. Выратаваў “Нёман” ад паразы Павел Баярчук.

У авертайме абедзве каманды маглі завяршаць сустрэчу ў сваю карысць, але дзесьцi гульцам не шанцавання. У адным з момантаў аўстрыйцы зачапілі Баярчука клюшкай і суддзя прызначыў штрафны булiт, за які прабіваць узяўся і сам Павел. Але вось выкананне штрафнога кідка ў яго не атрымалася. У выніку ў авертайме каманды мацнейшага не выявілі і тады былі прызначаныя пасляматчавыя буліты. І ўжо там удача была на баку “Вены”.

“Вена Кэпiталз” – “Неман” – 5:4 Б (2:0, 1:3, 1:1, 0:0, 1:0)

Шайбы: 1:0 – Хартль (Шарп, Вукавiц, 4:49). 2:0 – Недль (Воз, 10:49). 2:1 – С.Маляўка (25.48). 2:2 – Метлюк (Клiменка, Багданоўскi, 27.01 – бол.). 3:2 – Воз (Недль, 27.58). 3:3 – Леўша (Рэмезаў, 37.55). 4:3 – Воз (44.25). 4:4 – Баярчук (Бадун, 57.46). 5:4 – Хольцапфель (65.00 – вырашальны булiт).

Па чатырох праведзеных матчах у Лізе чэмпіёнаў відаць, што “Нёман” змагаецца на роўных са сваімі супернікамі і зыход сустрэч адбываецца ў асноўным у самым канцы матчаў або ўжо ў пасляматчавых булітах.

Група “Нёмана” пасля чатырох гульняў выглядае наступным чынам:

“Ювяскюля” – 9
“Цуг” – 8
“Нёман” – 4
“Вена” – 3

Свой чарговы матч у Лізе чэмпіёнаў “Нёман” правядзе 3 кастрычніка ў Фінляндыі, дзе сустрэнецца з камандай “Ювяскюля”.