Вось ужо восем гадоў 3 верасня супрацоўнікі ДАІ выходзяць у цэнтр Гродна, каб правесці Дзень памяці дзяцей, якія загінулі ў дарожна-транспартных здарэннях. У гэтым годзе як і ў мінулым, супрацоўнікі з адмысловымі стэндамi i знічкамі сталі каля плошчы Ленiна.
За душы загінуўшых дзяцей у ДТЗ падчас акцыi памаліліся святары. І яны разам з супрацоўнікамі ДАІ запалілі знічкі ля кожнага стэнда з імем загінулага.
«За пяць папярэдніх гадоў на дарогах вобласці загінула 10 дзяцей, у гэтым годзе мы страцілі яшчэ двух. Праблема сур’ёзная і сваёй акцыяй мы прыцягваем увагу дарослых да гібелі дзяцей на дарогах. А гінуць дзеці ў розных сітуацыях: не прышпілена крэсла, ехаў на веласіпедзе, перабег не ў тым месцы і г. д.», — распавёў афіцыйны прадстаўнік ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Алег Дук.
Cамі ж вадзіцелі калi ехалi запавольвалі ход і ўглядаліся ў стэнды. Пешаходы таксама на імгненне спыняліся непадалёк ад акцыі і назіралі за тым, што адбывалася.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…