«Хочам памагчы дзецям!» Такая матывацыя выйсці на бегавую сцежку раніцай 2 верасня была ў школьнікаў са школы № 39 на Альшанцы. І гучала яна не радзей за «Бегаць весела!» ці «Люблю спаборнічаць!» Нагодай выйсці разам на прабежку стала акцыя кампаніі velcom па падтрымцы Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі. Каб velcom пералічыў на рахунак бальніцы 100 000 рублёў, бегуны з усёй краіны маюць прабегчы 100 000 кіламетраў. Прабежка на Альшанцы дадала ў агульную капілку акцыі каля 500 кіламетраў і столькі ж рублёў. Са словаў Аляксея Чамаданава, выкладчыка фізкультуры школы і пасла акцыі #Велкомбегом у Гродне, сабраць такую колькасць удзельнікаў было не складана — шмат дзяцей разам з бацькамі прыходзяць у школу ў выходныя, каб заняцца фізкультурай ці пагуляць у спартыўныя гульні. Многія школьнікі займаюцца лёгкай атлетыкай і прабежка для іх — не вялікая нагрузка, я звычайная справа.«Калі пастаянна трэніруешся, то бегаць не цяжка. Ад прабежак будзе і добры настрой, і добрая фігура», — разважае ўдзельніца акцыі Валерыя Казлоўская з 8 В класа. Яна займаецца лёгкай атлетыкай і бегае кожны дзень. «Сёння мы яшчэ і дапамагаем іншым дзецям, таму, канечне, згадзіліся прыйсці, калі настаўнік прапанаваў».
«Важная акцыя, мы далучыліся без пытанняў, — кажа Сняжана Руткоўская з клуба Run4Fun. — Для многіх з нас бег — гэта проста задавальненне для сябе. А калі, атрымліваючы задавальненне, можна прынесці карысць іншым — то гэта крута!»
Аня Ступакевіч таксама бегае ў гэтым клубе і кажа, што самымі цяжкімі за усё жыццё былі першыя 5 кіламетраў, што прабегла 2 гады таму на аматарскім забегу.
«Зараз гэта цікава — ёсць азарт і весялосць. Праз такія акцыі дзеці далучаюцца да спорту і здаровага ладу жыцця. І канечне, разумеюць, што сваімі дзеяннямі могуць падтрымаць іншых. Гэта матывуе».
Сярод удзельнікаў забегу быў Юрый Крупіца, старшыня савета ветэранаў лёгкай атлетыкі. Ён кажа, што бізнес-падыход velcom і прапанова «адпрацаваць» дапамогу для бальніцы — вельмі правільныя.
«Найперш людзі разумеюць, што нічога не даецца проста так, задарма. Каб дапамагчы — трэба зарабіць. І калі школьнікі не могуць зарабіць грошы, то яны могуць зарабіць кіламетры. velcom ператворыць іх у рэальныя сродкі».
Школьнікі прабеглі быстанцыю ў 1 кіламетр і незалежна ад выніку атрымалі медалі. Першым перасёк фінішную рысу Андрэй Астахаў з 8Е. «Настаўнік парэкамендаваў мне паўдзельнічаць у забегу, каб прывыкаў да спаборніцтваў, вучыўся разлічваць сілы. Цяжэй за ўсё было пад фініш, але паскорыўся і прышоў першым. Добра, што гэты кіламетр таксама дапаможа дзецям».
Дарослыя ўдзельнікі акцыі прабеглі кола ў пяць кіламетраў вакол некалькіх кварталаў Альшанкі.
Адзін з уддзельнікаў, Аляксей Вараб’ёў, прабег дыстанцыю з дзіцячым вазком, узяўшы з сабой на забег дачушку. «Жонка зараз на адпачынку, а я з дзіцём. Каб не прапускаць трэніроўку, прыйшлі разам. Спачатку паўдзельнічалі ў дзіцячым забегу, а потым у дарослым. Бегчы было трохі цяжэй, чым звычайна, але мы не спяшаліся, роўна дайшлі да фініша».
«На гэту акцыю velcom выдаў нам 250 медалёў, — распавёў Аляксей Чамаданаў. — Але іх аказалася менш, чым прыйшло ўдзельнікаў. Нас сабралася больш за 300 чалавек. Кіраўніцтва школы заўжды падтрымлівае такія пачынанні, настаўнікі і бацькі таксама далучаюцца да спартыўных і дабрачынных прапановаў. У выходныя ў школе шмат дзяцей і дарослых.
Што да мяне, то калі абмяркоўвалі з velcom прапанову стаць паслом акцыі ў Гродне, аказалася, мы маем агульныя мэты — зацікавіць людзей бегам і здаровым ладам жыцця. Я кожны дзень раблю тое самае. Для мяне гэта стала нават падтрымкай. А тое, што трэба зарабіць грошы, дапамагае людзям сабрацца і зрабіць больш, чым звычайна. Я асабіста за час ад пачатку акцыі прабег ужо 100 кіламетраў».
Пасля забегу многія школьнікі засталіся на стадыёне. Іх чакалі перацягванне каната, футбол, тэніс ды іншыя гульні на вольным паветры.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…