Веццін-ТБ (Веццін, Германія) шукае валанцёраў, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэаролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні. Працягласць валанцёрства — ад мая 2018 да мая 2019 года. Дэдлайн падачы заявак — 7 верасня 2017.
Дзеля чаго ўдзельнічаць у гэтым праекце:
— навучыцца працаваць з камерай, рэзаць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв'ю;
— пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых органаў кіравання і вядомых футбалістаў;
— навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;
— атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.
Патрабаванні да кандыдатаў:
-узрост — ад 17 да 30 гадоў;
-моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыа-адукацыі;
-уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;
-добрае валоданне нямецкай мовай.
Умовы:
— пражыванне: 2 валанцёра будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Халле;
-праца: працаваць валанцёры будуць з большага ў Вецціне і Халле. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыа-праектаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Нямеччыны.
-фінансы: выдаткі на пражыванне, транспарт і харчаванне валанцёраў пакрываецца праектам.
Праект ладзіцца ГА «Цэнтр «Трэці сектар» разам з WTV — Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза «Эразмус плюс» — Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).
Кандыдаты павінны даслаць CV і матывацыю на ангельскай ці нямецкай мове з пазнакай «EVS Wettin» на электронную скрыню 3sektaryia@gmail.com.
Дэдлайн падачы заявак — 7 верасня 2017
Чытаць уражанні гарадзенскай валантэркі, якая зараз працуе ў праекце, можна па спасылцы, а тут і тут можна даведацца пра дзейнасць валанцёрак, якія ўдзельнічалі ў праекце ў мінулым годзе.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…