Здароўе і спорт

Ліга Чэмпіёнаў: «Нёман» і заўзятары прыляцелі ў Швейцарыю і рыхтуюцца да матчу з «Цугам»

Гродзенскія хакеісты 30 жніўня паспяхова прыбылі ў швейцарскі Цуг і ўвечары таго ж дня правялі трэніроўку на мясцовай «Боссард арэне». Не пакінуць хакеістаў без падтрымкі і заўзятары: яны з Гродна адправіліся ў Швейцарыю, а таксама на пазнейшы матч супраць «Вены» ў Аўстрыю.

Матч паміж «Цугам» і «Нёманам» адбудзецца на «Боссард арэне» вечарам 31 жніўня. Першая гульня паміж супернікамі, якая прайшла ў Гродне 27 жніўня, скончылася перамогай швейцарскіх хакеістаў. Тады «Цуг» абыграў «Нёман» з лікам 3:2. Зараз гродзенцы будуць рабіць усё, каб на выездзе адыграццца і даць бой гаспадарам пляцоўкі.

Перад трэцяй гульнёй «Нёмана» ў Лiзе чэмпiёнаў становішча каманд у групе наступнае:

«Ювяскюля» — 6 (ачкоў)
«Цуг» — 3
«Нёман» — 2
«Вена» — 0

Матч паміж «Нёманам» і «Цугам» пачнецца ў 20.45.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025