Гродзенскія хакеісты 30 жніўня паспяхова прыбылі ў швейцарскі Цуг і ўвечары таго ж дня правялі трэніроўку на мясцовай “Боссард арэне”. Не пакінуць хакеістаў без падтрымкі і заўзятары: яны з Гродна адправіліся ў Швейцарыю, а таксама на пазнейшы матч супраць “Вены” ў Аўстрыю.

Матч паміж “Цугам” і “Нёманам” адбудзецца на “Боссард арэне” вечарам 31 жніўня. Першая гульня паміж супернікамі, якая прайшла ў Гродне 27 жніўня, скончылася перамогай швейцарскіх хакеістаў. Тады “Цуг” абыграў “Нёман” з лікам 3:2. Зараз гродзенцы будуць рабіць усё, каб на выездзе адыграццца і даць бой гаспадарам пляцоўкі.

Перад трэцяй гульнёй “Нёмана” ў Лiзе чэмпiёнаў становішча каманд у групе наступнае:

“Ювяскюля” – 6 (ачкоў)
“Цуг” – 3
“Нёман” – 2
“Вена” – 0

Матч паміж “Нёманам” і “Цугам” пачнецца ў 20.45.