Чарговы раз гродзенцы знайшлі мацэвы — яўрэйскія надмагільныя пліты. Гэтым разам на вуліцы Працоўнай — ля абрынутага берага Гараднічанкі. З зямлі паказалася некалькі пліт, на адной з іх выразна бачныя надпісы на іўрыце.
Здагадку журналістаў і краязнаўцаў пра тое, што ў савецкі час грунтам са старых яўрэйскіх могілак умацоўвалі берагі Гараднічанкі, пацвердзіў і чытач Hrodna.life Віталь Пруднікаў.
«Мая маці распавядала, што гродзенскі стадыён „Чырвоны Сцяг“ (сучасны „Нёман“) пабудаваны на месцы старых яўрэйскіх могілак. Менавіта тады акультурвалі берагі Гараднічанкі надмагільнымi помнікамі. Дарэчы, тады была забастоўка гродзенскіх яўрэяў, але гэта не дапамагло. Дзіўна, чаму цяпер усё робяць выгляд, што не ведаюць адкуль гэтыя камяні…».
Жыхары вуліцы Працоўнай не выключаюць, што мацэвы апынуліся ў Гараднічанцы пасля апоўзняў гары, на якой стаіць сінагога. У савецкі час на гары гродзенцы рэгулярна знаходзілі косткі і яўрэйскія мацэвы, бо там раней былі старадаўнія яўрэйскія могілкі.
Бераг Гараднічанкі, нягледзячы на намаганні рабочых, працягвае спаўзаць у раку і тым самым паказваць гродзенцам цікавыя знаходкі. Надмагільныя камяні - толькі адны з іх.
Яўрэяў у Гродне хавалi на Старых і на Новых могілках. Новыя яўрэйскія могілкі, якiм, нягледзячы на назву, было некалькі сотняў гадоў, знішчылі ў сярэдзіне 1950-х гадоў. Помнікі і надмагільныя пліты, па ўспамінах відавочцаў, пайшлі на ўмацаванне пастамента Леніну, а таксама «разнесліся» па гаспадарках шматлiкiх гродзенцаў. На месцы могiлак пазней быў пабудаваны стадыён «Чырвоны Сцяг». Часткова перапахавалі парэшткі толькі падчас рэканструкцыі стадыёна ў 2000-х гадах — ды і тады без скандалу не абышлося. Пасля рэканструкцыі гродзенскай яўрэйскай абшчыне ўдалося ўсталяваць памятную шыльду на агароджы спартыўнага комплексу.На месцы іншых могілак, якiя знаходзілася ў цэнтры горада, зараз аўтастаянка i дзіцячы сад па вулiцы Вялiкай Траецкай. Перапахавання ў савецкі час ніхто не рабіў, бо нашчадкі тых, хто спачывае на могілках, былі знішчаны фашыстамі ў гады халакоста. Разбурэннне могiлак пачалi яшчэ немцы падчас Другой сусветнай вайны.
[irp posts="12 760″ name=" Прыехаць і памаліцца — гэта цуд". Англійскія школьнікі наведалі Гродна і ўшанавалі памяць мясцовых яўрэяў"]
У пасляваенныя гады савецкая ўлада згрэбла старыя косці, аскепкі помнікаў і зямлю, а пасля перавезлі ўсё гэта на тэрыторыю Занёманскiх яўрэйскіх могілак. Старажытныя магілы былі ператвораныя ў гару зямлі і бітага камення. Хоць Занёманскiя могілкі і зачынілі ў 1968 годзе, на іх можна ўбачыць даволі новую магілу аднаго з вязняў Гродзенскага гета — Рыгора Хасiда. Дзякуючы ўспамінам гэтага чалавека ўдалося даведацца пра жахлівыя зверствы фашыстаў на тэрыторыі Гродна.
[irp posts="8228″ name="Пачалі капаць — знайшлі косткі. Што рабіць з закінутай падземнай прыбіральняй на месцы яўрэйскіх могілак"]
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…