Беларуская чыгунка адкрыла на сайце poezd.rw.by продаж квіткоў з электроннай рэгістрацыяй на ўсе транзітныя міжнародныя цягнікі, якія курсуюць у далёкае замежжа, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ. Цяпер праз інтэрнэт можна набыць білеты ў тым ліку на цягнік з Гродна ў Кракаў.
Гэта значыць, набыты праз інтэрнэт квіток не трэба дадаткова афармляць у касе.
Пры пасадцы ў цягнік, на які дзейнічае электронная рэгістрацыя (пазначаны ЭР на сайце чыгункі), неабходна прад’явіць указаны ў замове дакумент, які сведчыць асобу пасажыра. А пры праездзе ў міжнародных цягніках дадаткова бланк электроннага білета, раздрукаваны на картцы паперы фармату А4.
Раней білет на міжнародны цягнік з Гродна можна было набыць толькі ў дзень паездкі за некалькі гадзін да адпраўлення, нагадвае euroby.info.
З адваротнага боку мяжы, у Беластоку, квіткі на цягнік прама да вакзала ў Беларусі па-ранейшаму можна набыць толькі у касах чыгуначных вакзалаў. Праз польскі сайт продажу чыгуначных білетаў магчымая купля толькі да апошняй польскай станцыі перад мяжой з Беларуссю.
Анлайн-сістэма продажу білетаў Беларускай чыгункі працягвае набіраць папулярнасць. У студзені-ліпені 2017 праз інтэрнэт было прададзена 1,176 млн білетаў, што на 28% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…