Горад

Віртуозы руля з розных гарадоў Беларусі сабраліся ў Гродне

Другі этап кубка ADT.BY праходзіць 26 жніўня на паркоўцы гандлёвага цэнтра «Карона» ў Гродне. Спаборніцтвы арганізаваны ў рамках акцыі «Спартсмены — за бяспеку дарожнага руху». 10 віртуозаў руля з розных гарадоў Беларусі прыехалі ў Гродна, каб паказаць сваё высокае майстэрства кіравання аўтамабілем.

Акцыя «Спартсмены — за бяспеку дарожнага руху» праводзіцца ўжо 15 гадоў запар, ахопліваючы ўсе абласныя цэнтры Беларусі. Пачынаецца акцыя перад пачаткам навучальнага года і завяршаецца перад надыходам зімовага сезону — агулам яна цягнецца два месяцы.

Такі перыяд не выпадковы — ён дае магчымасць лішні раз нагадаць бацькам, што трэба забяспечыць дзяцей святлоадбівальнымі элементамі, нагадаць аб правілах дарожнага руху, а аўтамабілістам — не толькі паказаць прыёмы контраварыйным кіравання, але і нагадаць пра своечасовую падрыхтоўку аўтамабіля да зімовага перыяду.

Падзяліцца
Меткі: аўтофота

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025