Горад

Ліга чэмпіёнаў працягваецца: У Гродна прыляцелі хакеісты швейцарскага «Цуга»

Чарговы супернік «Нёмана» ў Лізе чэмпіёнаў прыляцеў у Гродна апоўдні 26 жніўня. Калі хакеісты аўстрыйскай «Вены» ляцелі ў Вільню, а пасля аўтобусам ехалі ў Гродна, то хакеісты «Цуга» адразу ляцелі са Швейцарыі ў гродзенскі аэрапорт.

Пасяліліся каманда «Цуг» у гатэлі «Нёман», які знаходзіцца ў самым цэнтры Гродна. Варта адзначыць, што ў 2014 годзе ў гэтым гатэлі ўжо спынялася зборная Швейцарыі, дзе ў той час знаходзiлася некалькі гульцоў «Цуга». Увечары ў хакеістаў запланаваная трэніроўка ў гродзенскім Лядовым.

Ужо ў нядзелю 27 жніўня швейцарцам трэба будзе пазмагацца з мясцовым «Нёманам», які ў першым матчы сёлетняга розыгрышу ў авертайме перамог аўстрыйскую «Вену».

Даведка

ХК «Цуг» з’явіўся ў 1967 годзе. Большую частку сваёй гісторыі каманда з’яўляўся моцным серадняком сваёй лiгi. «Цуг» толькі раз перамагаў у чэмпіянаце Швейцарыі, здарылася гэта ў сезоне 1997−98. У 2017 годзе «Цуг» стаў другім у нацыянальным першынстве.

Каманда прымае сваіх супернікаў на «Босард Арэне», яе ўмяшчальнасць 7015 чалавек.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024