Ужо многія прывыклі, што на матчах хакейнага “Нёмана” пануе заўсёды святочная атмасфера. Адбываецца гэтага, дзякуючы заўзятарам гродзенскай каманды. Пра тое, хто і як адкрыў сезон вялікага хакея ў Гродне, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

У першым матчы Лігі чэмпіёнаў, які праходзіў у Гродне, хакеісты “Нёмана” перамаглі аўстрыйскую “Вену” з лікам 5: 4. За супрацьстаяннем каманд на мяцовай арэне сачыла 2410 чалавек. Сярод сотняў чырвона-чорных гродзенцаў, быў адзін і аўстрыйскі заўзятар, пра якога мы раскажам крыху пазней. А пакуль прапануем паглядзець на цiкавых гродзенскіх заўзятараў, якія дапамаглі “Нёману” зарабіць першыя ачкі ў цяперашнiм еўракубку.