Гэтая прапанова перамагла ў конкурсе. Так павінен выглядаць будучы помнік.
Пляцоўку пад помнік Давыду Гарадзенскаму пачалі рыхтаваць каля гродзенскіх замкаў 23 жніўня. З пачатку жніўня аўтар будучай скульптуры Сяргей Аганаў прайшоў усе інстанцыі і прыступіў да стварэння помніка, які можа стаць падарункам для Гродна на Дзень горада.
Нагадаем, эскіз Сяргея Аганава перамог у конкурсе праектаў. Найлепшую прапанову вызначылі ў Гродне 12 красавіка. Тады ў конкурсе ўдзельнічалі 13 прац. Грошы на стварэнне помніка ў Гродне вылучыў мецэнат Анатоль Карабач — заснавальнік мінскай фірмы «Хорс-Мотарс», ураджэнец Краснасельскага, што пад Ваўкавыскам.
«Нядаўна мой праект прайшоў усе ўзгадненні і я прыступіў да працы, — распавядае Сяргей Аганаў. - Вялікі кавалак каменя нам прывезлі з Расіі, з Мансураўскага радовішча. На мой погляд, гэта добрае месца здабычы патрэбнага матэрыялу. Праца няпростая, шмат складанасцей. Аб тэрмінах выканання пакуль цяжка казаць, бо я прывык усё рабіць якасна. Але, як я зразумеў, пажадана ўсё зрабіць да канца верасня».
Нагадаем, Гродна адзначыць сваё 889-годдзе 23 верасня.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…