Сур’ёзнае ДТЗ са смяротным зыходам адбылося ноччу 23 жніўня ў раёне Румлёўскага моста. Пасля сумеснага распіцця алкаголю дзве жанчыны вырашылі пакатацца па горадзе і ўрэзаліся ў дрэва. 35-гадовая пасажырка загінула.
Жанчыны ехалі на аўтамабілі Renault. У раёне Румлёўскага моста кіроўца не справілася з кіраваннем і машыну вынесла з праезнай часткі - акурат у дрэва. Выратавальнікам прыйшлося выразаць жанчын з пакарабачанага аўто. Кіроўцу выратавала падушка бяспекі, а пасажырцы не пашанцавала — нягледзячы на намаганні медыкаў 35-гадовая жанчына памерла. У яе засталося двое дзяцей.
Як павеамляе ДАІ Гродна, следству трэба будзе высветліць поўную карціну таго, што адбылося, і таго, што папярэднічала здарэнню.