Знайсці яе супрацоўнікам міліцыі дапамаглі гараджане і сацыяльныя сеткі, паведамляе прэс-служба УУС Гродна. Пасля размяшчэння інфармацыі ў сеціве міліцыянеры атрымалі шмат званкоў і змаглі высветліць асобу і месца яе знаходжання.
Праверка фактаў па справе незаконнага збору сродкаў ішла ад кастрычніка мінулага года. Жанчына звярталася да гаражан у розных частках горада і прасіла ахвяраваць грошы для лекавання дзіцяці. Пры гэтым яна прадстаўлялася супрацоўніцай дзіцячага хоспісу.
Дзякуючы актыўнай пазіцыі людзей неабходны вынік быў атрыманы на працягу некалькіх дзён. Паступіў шквал званкоў, шмат чаго з атрыманай інфармацыі не пацвердзілася, але разам з тым менавіта грамадзяне дапамаглі высветліць асобу падазраванай і яе адрас.
Зараз міліцыя просіць звярнуцца ў органы ўнутраных спраў пацярпелых ад яе ашуканскіх дзеянняў. Тэлефон +375 445 664 651 або 102.
[irp posts="10 832″ name="На вуліцы грошы ніхто не збірае: як вызначыць махляра, які нажываецца на хворых дзецях"]
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…