Больш за месяц доўжылася падрыхтоўка да фінальнага шоў «Міні Міс і Містар Гродна», у якім удзельнічала 10 хлопчыкаў і 15 дзяўчынак. Конкурс, арганізаваны мадэльнай школай «Fashion kids», праходзіў упершыню. Фінальнае шоў адбылося 20 жніўня ў рэстаране «Туран».
Для дзяцей была падрыхтавана сур’ёзная праграма — усё амаль як у дарослых конкурсах. Трэба было і прыгожа прайсціся па імправізаваным подыуме, і самыя розныя свае якасці праявіць. Гэтак, у творчым конкурсе дзеці спявалі, танцавалі, разыгрывалі сцэнкі, чыталі вершы і гралі на музычных інструментах. А ў апошнім выхадзе на сцэну дзецям трэба было дэманстраваць вечаровыя строі.
«Такое мерапрыемства вельмі важнае для нашага горада і мае вялікую будучыню. Для дзяцей гэта можа стаць добрым штуршком для далейшай дзейнасці ў сферы фэшн-індустрыі, развіцця сваіх талентаў і проста дадасць упэўненасці ў сабе, — распавядае галоўны рэжысёр мерапрыемства Андрэй Чэпялюк. - Думаю, любая дзяўчынка ў дзяцінстве, калі глядзіць конкурсы прыгажосці, уяўляе сябе на месцы ўсіх гэтых „Міс“. І цяпер у Гродне ў дзяцей ёсць такая магчымасць. Мне здаецца і для хлопчыкаў, таксама быў нядрэнны вопыт».
Дарэчы, падарункі ад спонсараў атрымалі ўсе маленькія ўдзельнікі. Падарункі былі розныя: ювелірныя ўпрыгожванні, паездкі ў парк забаў ад турфірмы, сертыфікаты, прысмакі, сімвалічныя дыядэмы для дзяўчынак і шкляныя шары з гравіроўкай для хлопчыкаў.
«Міні Міс» Гродна стала 10-гадовая Ліна Руселевіч, а «Міні Містарам» — 12-гадовы Павел Гаўрылаў.
Плануецца, што конкурс «Міні Міс і Містар Гродна» стане штогадовым.
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…