Спадчына

Гродзенскі блогер прапануе ўсталяваць ля Старога замка скульптуры гістарычных асоб

Блогер Яўген Аснарэўскі прапанаваў ператварыць набярэжную ля Старога замка ў «набярэжную каралёў». Ён прапануе ўсталяваць ля падножжа замкавай гары скульптурныя кампазіцыі каралёў і выбітных асоб, звязаных з гісторыяй Гродна.

Яўгену часта прыходзяць у галаву цікавыя ідэі, якія ён выкладвае ў блогу. Гэтак, у снежні 2016 года блогер стварыў петыцыю наконт устаноўкі помніка Стэфану Баторыю ў Гродне. За некалькi месяцаў ідэю падтрымала падпісамі больш за 1500 чалавек. Гарадскія ўлады адказалі Яўгену, што на той момант у бюджэце не было сродкаў на ўстаноўку помнiка каралю.

«Набярэжная ля Старога замка прыведзена ў парадак, але простая шэрая плітка і прымітыўныя металічныя агароджы так і просяць яшчэ чаго-небудзь. Вось гэта сумнаватае афармленне і падштурхоўвае да жадання неяк набярэжную ўпрыгожыць, — распавядае Яўген. — Відавочна, што набярэжная ўздоўж замкаў і Каложы — адно з самых цікавых месцаў для турыстаў і таму мае сэнс падумаць аб павелічэнні яго прывабнасці».

Яўген дадае, што шэрагі скульптур, якія прадстаўляюць правіцеляў і іншых выдатных асоб, ёсць у розных месцах, у тым ліку ў беларускім Нясвіжы. Досвед варта пераняць у Гродне, бо з ім звязана мноства знакамітых гістарычных дзеячаў.

Яўген паказвае ў сваім блогу, як набярэжная магла б выглядаць са скульптурамі
Блогер лічыць, што добрай ідэяй былі б скульптуры з дрэва, бо кожны год недалёка ад Гродна праходзіць плэнер рэзчыкаў.

«У сваіх прапановах я часта апісваю менавіта танны спосаб рэалізацыі ідэі. Так і тут, я прапанаваў варыянт драўляных скульптур, абароненых ад дажджу. Вядома, камень або бронза былі б вельмі добрыя, але затое дрэва — гэта танней, і такія скульптуры цалкам у беларускай традыцыі. Так што ідэя рэальна можа быць рэалізаваная, рэсурсы для гэтага можна знайсці. У такім месцы як Гродна трэба ставіць не толькі помнікі шахматным фігуркам і таму падобныя скульптуры, пры ўсёй павазе да іх аўтараў, а яшчэ і помнікі выбітным ўладарам», — адзначыў блогер.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024