Пяць з пяці - такі вынік першага этапу Кубка Салея ў гродзенскага «Нёмана». У заключным матчы этапу, які праходзіў у суботу 19 жніўня ў Гродне, хакеісты Сяргея Пушкова абыгралі «Гомель» з лікам 4:3.
Каманды правялі добры паядынак, з багаццем барацьбы, небяспечных момантаў і, вядома ж, галоў. «Нёман» і «Гомель» напярэдадні матчу ў Гродне ішлі без паражэнняў. Гэта быў матч за першы радок у групе Б.
У першым перыядзе каманды вызначыліся па разе. Зрабілі яны гэта ў большасцi. Лік у матчы адкрылі гродзенцы. На 10-й хвіліне Лісічкін з перадачы Пасюта дакладна прабіў па варотах гасцей. Праз хвіліну «Гомель» параўноўвае лiк пры дапамозе Дурнова.
Другі перыяд гродзенам даўся складаней, чым першы. Але, нягледзячы на гэта, каманда Сяргея Пушкова здолела рэалізаваць свае моманты. Спачатку на 24-й хвіліне Кіслы вывеў «Нёман» наперад, а на 39-й Бадун робіць лiк 3:1.
У заключнай дваццаціхвілінцы гаспадарам таксама было нялёгка. Са старту «Гомель» здолеў адыграць адну шайбу, дзякуючы дакладнаму кідку Мусіенкі. Але тут жа хутка рушыў адказ чырвона-чорных. Сяргей Маляўка вызначыўся i зрабiў лiк 4:2.
У самым канцы асноўнага часу галоўны трэнер «Гомеля» здымае брамніка і выпускае шостага палявога гульца, але гэта не дапамагае яго камандзе. Дапамагае «Гомелю» меншасць. Менавіта ўчацвёра госці здолелі закінуць сваю трэцюю шайбу, але яна апынулася апошняй у матчы.
галы:
10.16 1: 0 — Лісічкін (Пасют, Дарафееў, — бол.)
11.36 1: 1 — Дурноў (Сёмачкін, Несцераў, — бол.)
34.41 2: 1 — Кіслы (Баярчук, С.Маляўка)
39.29 3: 1 — Бадун (Коршунаў, Жыдкіх)
42.28 3: 2 — Мусіенка (Сусло, Сачыўка)
44.33 4: 2 — С.Маляўка (Еронаў)
58.39 4: 3 — Коласаў (мен.)
Дзякуючы перамогам ва ўсіх матчах першага этапу, «Нёман» у групе Б займае першае месца і выходзіць у паўфінал розыгрышу, якi адбудзецца ў вераснi.
У пятніцу 25 жніўня гродзенскія хакеісты на сваёй пляцоўцы стартуюць у Лізе Чэмпіёнаў. Першым супернікам каманды Сяргея Пушкова будзе аўстрыйская «Вена». Пачатак матчу ў 19.00.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…