Людзі і справы

Пастар Уладзімір Татарнікаў: «Замежнікі едуць да нас у кірху хрысціць дзяцей — гэта нармальна»

З Германіі, Швецыі, Швейцарыі і іншых еўрапейскіх краін вязуць у Гродзенскую кірху хрысціць дзяцей. Не сказаць, што рэгулярна, але ў год у храме праходзіць па некалькі такіх хрышчэнняў. Так, 16 жніўня ў адзіную лютэранскую кірху ў Беларусі прыехала сям’я з Фінляндыі.

«Прыязджаюць замежнікі, бо хочуць хрысціць дзяцей на радзіме аднаго з бацькоў, — распавядае пастар Уладзімір Татарнікаў. — Многія хочуць, каб на хрышчэнні прысутнічалі сваякі, якiя жывуць у Беларусi. Бывалі выпадкі, што прыязджалі хрысціць дзіця нават і тыя людзі, якія ніяк не звязаныя з нашым горадам. Гэта могуць быць дыпламаты, якія працуюць у Беларусі, а таксама людзі, якія проста выбралі месцам для хрышчэння свайго дзіцяці менавіта адзіны ў Беларусі лютэранскі храм».

Пара з Фінляндыі Яўгенія і Яннэ звязалася з пастарам Уладзімірам праз электронную пошту. Дамовіліся, прыехалі і пахрысцілі маленькую дзяўчынку. Хрышчэнне праходзіла на рускай мове. Але пастар Уладзімір адзначае, што часам просяць пахрысціць дзіця на нямецкай ці англійскай мовах.

«Тое, што замежнікі едуць да нас у кірху хрысціць дзяцей, гэта нармальная з’ява. І не абавязкова ў нас хрысцяць сваіх дзяцей менавіта лютэране, гэта могуць быць людзі розных веравызнанняў. Але часцей за ўсё да нас прыязджаюць госці менавіта з Германіі, а таксама скандынаўскіх краін, дзе большая частка насельніцтва — пратэстанты».

Пастар Уладзімір адзначае, што час ад часу ў кірсе праходзіць хрышчэнне таксама і мясцовых лютэран, якіх у Гродне не надта шмат.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025