Гродзенец Вадзім Ліхачэўскі адкрыў у цэнтры горада новую забаву — танкавы бой. Невялікімі танкамі трэба кіраваць з дапамогай пультаў. Пра ідэю такога бізнеса Вадзім распавёў Hrodna.life.
Пакуль жадаючых пагуляць з танкамі ў цэнтры горада не надта шмат. У асноўным усе прыглядаюцца і цікавяцца ў Вадзіма, як кіраваць тэхнікай, а таксама ў чым заключаецца сэнс гульні.
«Мне захацелася штосьці новае паспрабаваць — сваю справу адкрыць. Палез у інтэрнэт глядзець бізнес-ідэі і там знайшлася прывабная прапанова з танкамі, — распавядае Вадзім. — Зразумеў, што гэтая тэма цікавая, можа ў дзяцінстве яшчэ не нагуляўся. Заказваў з Германіі пакуль чатыры танкі, для пачатку гэтага хопіць. Выбраў два нямецкіх Тыгра і два савецкіх Т-34».
У сваёй забаўцы Вадзім разлічвае як на аматараў гульні «World of tanks», так і на звычайных гараджан і турыстаў. За некалькі дзён працы ў танкавых баях паўдзельнічалі дзеці і дарослыя мужчыны. Узрост гульцоў - ад 5 да 50 гадоў.
«Я позна дайшоў да думкі з танкамі. Ад ідэі да рэалізацыі ў мяне сышло каля двух месяцаў. Зараз на маіх танках трэба не проста ездзіць, а яшчэ думаць і страляць. Калі б проста ездзілі, то яны б нічым не адрозніваліся ад машынак на пульце кіравання. Так что ў мяне не пакатушкі, а менавіта танкавы бой».
Правілы гульні з танкамi простыя: на пляцоўцы з перашкодамі супернікі гуляюць па прынцыпе лазертага — страляюць інфрачырвонымі промнямі. Пасля шасці трапленняў у танк, ён выдае адмысловыя гукі і спыняецца. Секунд 10 стаіць і далей зноў можа ісці ў бой. Кіраванне тэхнікай спецыфічнае — на джойсціках, але 10 хвілін хопіць, каб навучыцца кіраваць і страляць. Адзін танк, як у Вадзіма, каштуе 150 еўра. Перашкоды ён рабіў сам.
«Зараз я імкнуся выходзіць кожны дзень у пасляабедзенны час на пляцоўку пад Моладзевы цэнтр «Гродна». Месца выбіць было не цяжка, бо гарадскія ўлады ацанілі ідэю з танкамі і ніякіх перашкод у мяне не ўзнікла. Што тычыцца кліентаў, то атрымліваю ў асноўным станоўчыя водгукі. Людзей цешыць, што з’явілася новая і незвычайная забаўка ў горадзе. Нават турысты з Польшчы неяк праходзілі міма і вырашылі згуляць. Пасля баёў яны мне ўсё казалі: «Файна-файна!»
Сур’ёзных планаў на будучыню Вадзім пакуль не будуе, будзе глядзець, як пойдуць першыя чатыры танкі. Яны могуць выязджаць толькі ў добрае надвор’е.
Сталь нашла широкое применение во многих сферах. Лист стальной предлагает вам приобрести компания «ТДБ Металл». Широкий выбор, высокое качество, отличные цены.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…