Інтэрактыўная выстава вынаходніцтваў і эксперыментаў Ніколы Тэслы пачынае працаваць ад 16 жніўня ў Гродзенскай выставачнай зале. На выставе можна пабачыць як з’яўляюцца маланкі, а лампы свецяцца без дротаў. У гонар Тэслы адмыслова для выставы срабілі самы вялікі спінэр, што свеціцца ад бяздротавага сілкавання. Для ахвотных паэксперыментаваць на выставе пройдуць майстар-класы па электрычнасці і робататэхніцы.
Выстава раскажа гродзенцам пра дасягненні Ніколы Тэслы — знакамітага і загадкавага вынаходніка. Многія рэчы, каторымі мы карыстаемся ў штодзеннасці, былі вынайдзены ці прадказаны менавіта ім. Пераменны ток, электрарухавік, флуарэсцэнтныя лямпы, дыстанцыйнае кіраванне і бяздротавыя камунікацыі (лічы, Wi-Fi) — з’явіліся дзякуючы эксперыментам навукоўца.
Цікавыя экспанаты для выставы збіралі гродзенцы Сяргей Крэнь і Антон Лазавіцкі. Стварэнне экспазіцыі заняло амаль тры гады.
Арганізацыйнай часткай і афармленнем больш займаўся Мікалай Нардзі:
«Калі пазнаёміліся і хлопцы распавялі пра жаданне зрабіць выставу, то мне ідэя вельмі спадабалася. Мы сталі працаваць разам. Яны разбіраюцца ў фізіцы і электрычнасці, маюць усе патрэбныя допускі, каб бяспечна прадэманстраваць любы экспанат, я больш дасведчаны ў тым, як зрабіць шоў».
Модную забаўку — спінэр — на выставе таксама мадэрнізавалі паводле вынаходніцтваў Тэслы. Флуарэсцэнтныя лямпы, замацаваныя на яго лопасцях, не маюць правадоў і будуць свяціцца пад уздзеяннем катушкі Тэслы.
«Сказаць, што гэта самы вялікі спінэр у Беларусі, напэўна, нельга. Бо самыя вялікія ўсталяваны на ветраках у Навагрудку і прадукуюць ток. Але гэта — самы вялікі спінэр, што свеціцца ад незвычайнай крыніцы энергіі. Да таго ж, на ім намаляваны сам вынаходнік, гэта добрая нагода зрабіць фота на памяць», — распавёў Мікалай Нардзі.
Адкрыццё выставы адбудзецца 16 жніўня ў 18.00. Надалей яна будзе працаваць штодня, акрамя панядзелка, ад 11.00 да 20.00, да 15 верасня.
Майстар-класы «Тэсла-шоў» праводзяцца з 17.00 да 20.00 па пятніцах, суботах, нядзелях.
Майстар-класы па робататэхніцы - з 16.00 да 19.00 па буднях, з 14.00 да 19.00 у суботу і нядзелю.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…