З увядзеннем бязвізавага рэжыму Гродна робіцца ўсё больш адкрытым для замежных турыстаў. Клапоцяцца аб прывабнасці горада для замежных турыстаў не толькі гарадскія ўлады. Гродзенка Марыя Пятачэнка скіравала ў гарвыканкам петыцыю з прапановай дубляваць назвы прыпынкаў у транспарце па-англійску і надпісы на прыпынках лацінкай. Маўляў, заходнім суседзям, што не ведаюць кірыліцы, будзе лягчэй хаця б прачытаць назвы лакацый. Разам з Марыяй петыцыю падпісалі 112 чалавек. Адказ гарвыканкама быў адмоўным.
Меркаваннем чыноўнікаў, паўтарэнне назвы прыпынку на дзвюх мовах будзе нязручным, а што да надпісаў на лацінцы, то «для замежных турыстаў на асноўных прыпынках у цэнтры горада Гродна размешчаны схемы маршрутнай сеткі на рускай і англійскай мовах» і праца па развіцці турыстычнай інфраструктуры і прывабнасці Гродна вядзецца надалей.
Каб пабачыць, у які бок яна вядзецца, варта звярнуць увагу на «англамоўныя» схемы руху транспарту на адным з такіх прыпынкаў, каля чыгуначнага вакзала, на вуліцы Ажэшкі.
«Public transport scheme g. Grodno» — дакумент сапраўды цікавы, і дасць шмат нагодаў для роздуму як тым, хто знаёмы з кірыліцай, так і тым, хто прывык да лацінкі.
Першае пытанне — што мае азначаць загадкавае «g» перад назвай Grodna? Да думкі пра вялікі «сity» ці менш амбітны «town» літара замежнікаў дакладна не падштурхне. Зразумець, што гэта скарачэнне ад нашага «горад» змогуць толькі тыя, што чытаюць на адной з дзяржаўных моваў. Але для іх, здаецца, і транслітэрацыя не патрэбна.
Што да гэтай схемы, то там яшчэ шмат нагодаў для смеху скрозь слёзы. Цікава, што ўявяць сабе замежнікі, пачытаўшы пра «House of Communication» (гэта галоўная гарадская пошта на Маркса) ці Liberal Аrts college (гуманітарны каледж)? Ну, а транспарт у выглядзе «shuttle» ці «route taxis» — напэўна ўразіць нават спрактыкаваных турыстаў.
Калі ж зазірнуць на сайт grodnovisafree.by, то ў англамоўным раздзеле «транспарт» па-англійску напісаны толькі дзве назвы — Grodno Railway Station ды Grodno Bus Station — чыгуначны і аўтавакзал адпаведна. Клік на гэтыя назвы адкрывае цалкам рускамоўныя старонкі з кірылічным друкам.
Турыстаў, што наведалі Гродна без візы, між тым, ужо больш за 30 тысяч.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…