Квэст «Шукай LIDBEER» пройдзе ў Гродне

Кожны з нас некалі марыў аб тым, как знайсці скарб: вялікі альбо маленькі, каштоўны альбо бескаштоўны. Пошукі скарба — гэта сапраўдныя прыгоды і незвычайнае падарожжа, якія захапляюць удзельнікаў любога ўзросту. Фестываль LIDBEER прапануе яскрава правесці апошнія цёплыя тыдні і адправіцца на пошукі прывабнага скарба.

Прымі ўдзел у квэсце «Шукай LIDBEER» і знайдзі запрашальныя квіткі на гала-канцэрт фестывалю з удзелам «Петли Пристрастия», Крамбамбулі, Lumen і «Океан Ельзи».

З 16 жніўня ў вялікіх гарадах Беларусі, і абавязкова ў Лідзе, у цікавых і нечаканых месцах будуць схаваны запрашэнні на грандыёзны гала-канцэрт фэстывалю LIDBEER. Тры разы на тыдзень на сайце lidbeer.by шукай падказку на месца сховішча запаветных квіткоў. Кожны атрымае магчымасць перамагчы і пабачыць любімых музыкаў на вялізным фестывалі. Першымі знайсці запрашэнні змогуць жыхары Мінска.

Між тым да open-air LIDBEER засталося менш месяца. У гэтым годзе будзе праваць буйнейшы за ўсю гісторыю фестывалю фудкорт — у Ліду з’едзецца стрыт-фуд з усей краіны. Гасцей мерапрыемства чакае шмат забаў і інтэрактыву, кірмаш рамеснікаў, а таксама выступы маладых беларускіх гуртоў, якіх выбіраюць госці свята. Галасаванне за музыкаў вольнай сцэны завяршыцца 22 жніўня на сайце lidbeer.by.

Шукай LIDBEER! Давай зробім гучна!

Уваход на фестываль вольны.

Цана квіткоў на гала-канцэрт: 10 рублеў. З 1 верасня — 15 рублёў.

Цана квіткоў на афіцыйныя бас-туры з Мінску: 29, 50 рублеў. Колькасць месцаў абмежавана.

Квіткі без каміссіі на сайце lidbeer.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025