Трэці кубкавы матч скончыўся для каманды Сяргея Пушкова чарговай перамогай. На гэты раз «Нёман» у Гродне 14 жніўня здолеў разграміць «Магілёў» з лікам 7:1.

Гродзенцы дамінавалі на працягу ўсёй гульні і здолелі закінуць 7 галоў. Хаця, вядома, маглi i больш. Сваю адзіную шайбу госці закінулі ў другім перыядзе, зрабілі яны гэта ў большасці.

«Нёман» — «Магілёў» 7:1 (3:0, 2:1, 2:0)

галы:
03.47 1:0 — Баярчук (Хараманда, С.Маляўка)
08.19 2: 0 — Кліменка (Метлюк, Еронаў, — бол.)
11.33 3: 0 — Сцяпанаў (Жыдкіх, Кліменка)
22.25 4: 0 — Кіслы (Марчанка, Рэмезаў)
26.06 4: 1 — Серакоў (Яравой, — бол.)
28.42 5: 1 — Пасют (Стэфановіч, Лісічкін)
41.23 6: 1 — Кліменка (Жыдкіх)
49:42 7: 1 — Кіслы (Марчанка, Рэмезаў, — бол.)

Свой чарговы матч у Кубку Салея каманда Сяргея Пушкова правядзе ў чацвер 17 жніўня. У Гродне чырвона-чорныя будуць прымаць «Ліду».