Чэмпіянат па футболу ў гразі прайшоў 12 жніўня на Аўгустоўскім канале ў межах «Свята мора». У спаборніцтвах ад самага пачатку — ужо тры гады — удзельнічаюць і мужчынскія, і жаночыя каманды.
Яшчэ адну нагоду парадавацца гразі прапанавалі аматарам панасіць жанчын на руках. Жонкі, знаёмыя і сёстры моцных мужчын малі шанец насамрэч пасядзець у іх на шыі. Спаборніцтвы па пераносцы жанчын на хуткасць на 40-мятровай дыстанцыі футбольнага поля зладзілі ў перапынку паміж матчамі чэмпіяната.
Самай хуткай аказалася пара Яўгена Кімана і Яны Бойка. Пераадолець поле ад брамы да брамы ім удалося за 8 секунд. Узнагародай за зладжанасць стане для іх паездка па Аўгустоўскім канале. А памятныя медалі спаборніцтва атрымалі ўсе удзельнікі.
Каб гразь на полі не парасыхала пад спякотным сонцам, супрацоўнімі МНС палівалі пляцоўку са шлангаў. Памыцца пасля мурзатых забаваў можна было ў спецыяльных кабінках ці пад дожджыкам фантанаў проста каля поля.
[irp posts="30 160″ name="Баба Зося, Верка Сярдзючка і Сальвадор Далі праплылі на чым папала. Аўгустоўскі канал адзначыў свята мора"]
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…