Людзі і справы

«Вывучылі попыт і зрабілі працу над памылкамі». У цэнтры Гродна паказалі новыя мадэлі школьнай формы

Швейна-гандлёвая фірма «Элод» пры падтрымцы мадэльнага агенста «Sigma Scouting» у суботу 12 жніўня на Савецкай плошчы прадставіла калекцыі школьнага адзення на 2017−18 навучальны год. Аб навінках формы і пажаданнях навучэнцаў распавяла Hrodna.life мастак-мадэльер фірмы Кацярына Готта.

Фірма «Элод» вырабляе жаночую вопратку шмат гадоў. Паказ школьнай формы напярэдадні навучальнага сезону праходзіць таксама не ўпершыню. У гэтым годзе стваральнікі акрамя дзіцячага адзення вырашылі прадставіць дзелавыя калекцыі: для старшакласніц і для выкладчыкаў.

«Гэтыя калекцыі мы адмыслова распрацоўвалі на 2017 год і вырашылі паказаць на школьным кірмашы ў цэнтры Гродна, — распавядае Кацярына Готта. — Адных новых блузак у нас каля 17 штук.

З года ў год мы робім працу над памылкамі, вывучаем попыт, ходзім па навучальных установах і маем зносіны са школьніцамі. Не забываем мы і аб выкладчыках, з імі мы таксама маем зносіны і для іх распрацоўваем свае калекцыі.

Сёлета мы ўлічылі ўсе заўвагі. Напрыклад, дадалі здымныя дэталі, каб блузка была шматфункцыянальнай, каб яе можна было б надзець як у школу, так і на ўрачыстасць. Таксама стварылі зручныя спадніцы».

Кацярына адзначае, што ў беларускіх школьніц у 2017 годзе ў модзе будзе плiсiроўка на спадніцах. Фірма «Элод» у сваіх калекцыях акурат робіць на гэта ўпор.

Пажаданнi школьніц вытворцам перад стварэннем калекцый былі ў большасці звязаны з тым, каб адзенне было зручным, а таксама якасным. У гэтым годзе цэнавы дыяпазон формы на школьніцу складае ад 20 рублёў і вышэй.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025