Горад

Новыя квізы па інтарэсах гульцоў: у Гродне запрацаваў праект Hedgehog Games

Фармат адпачынку «віктарына ў бары», які прыйшоў у Гродна некалькі гадоў таму, і дагэтуль застаецца вельмі прывабным сярод гродзенцаў усіх узростаў. Жнівень 2017 года стане стартам новага праекту — Hedgehog Games. Карэспандэнт hrodna.life паразмаўляў з адным з аўтараў Hedgehog Games — Аляксандрам.

Ідэя праекту Hedgehog узнікла ў групы гродзенцаў вельмі спантанна. Аднойчы калектыў аўтараў (а гэта тры чалавекі) прыйшоў да высновы, што гораду не хапае нішавых, тэматычных квізаў.

«Менавіта тады мы прынялі прынцыповае рашэнне зрабіць нешта новае ў горадзе: серыю квізаў, якія б канцэптуальна адрозніваліся ад тых, якія ўжо зараз ёсць у Гродне, — кажа Аляксандр. — Тэматычнасць нашых квiзаў будзе заключацца ў тым, што яны распланаваны па розных інтарэсах гульцоў: спорт, мастацтва, навука і гэтак далей. Ёсць ідэі і наконт пікантнага квізу «для дарослых».

Мы імкнёмся да таго, каб чалавек, які прыйшоў на наш праект, перш за ўсё, атрымаў асалоду ад удзелу. Дзеля гэтага мы першачарговую ўвагу ўдзяляем якасці і фармуліроўцы пытанняў, а таксама антуражу гульні".

Лагатыпам новага практу з’яўляецца вожык, якi сімвалізуе прагу да новых ведаў.

«Мы імкнуліся знайсці просты і канкрэтны сімвал, які будзе зразумелы кожнаму ўдзельніку праекта і гасцям нашай старонкі. Згадзіцеся, вожык знаёмы амаль усім людзям з дзяцінства. Аднак наш вожык мае вельмі сур’ёзны выгляд. Па нашай задумцы, вожык сімвалізуе прагу да новых ведаў, да новай інфармацыі. Наш праект зможа даць такую магчымасць кожнаму жадаючаму. Наш вожык трымае ў сваіх лапках яблык. Як мы ведаем, яблык адыграў важную ролю ў развіцці навукі: менавіта ён дапамог адкрыць закон сусветнага прыцягнення. Вось і мы шчыра жадаем удзельнікам нашага праекту пры адказах на нашыя пятанні заўсёды трапляць у яблычак».

Першы квіз праекту Hedgehog Games пройдзе ў Гродне 20 жніўня ў бары «Чэмпі», што па вуліцы Антонава, 29. Гэтая гульня будзе цалкам прысвечана спорту і ўсяму, што з ім звязана.

Актуальную і карысную інфармацыю пра гульнi можна знайсці на афiцыйнай старонцы Hedgehog Games.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024