Турыстычны маршрут для кінаманаў з’явіўся ў Гродне

Маршрут і карту з абазначэннем месцаў здымак фільмаў і серыялаў, якія здымаліся ў Гродне, па ініцыятыве кіраўніцтва «Гроднааблкінавідэапраката» распрацавалі работнікі кінатэатра «Чырвоная Зорка». На адваротным баку карты — кароткае апісанне фільмаў і фатаграфіі помнікаў архітэктуры гістарычнага цэнтра горада, піша «Гродзенская праўда».

Толькі паводле папярэдніх падлікаў, на вуліцах Гродна і ў ваколіцах было знята каля 50 фільмаў. Дзякуючы шэрагу кінастужак, многія з якіх сталі класікай, горад нават сталі называць «беларускім Галівудам». У ліку найбольш вядомых «Міколка-паравоз», «Я родам з дзяцінства», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Бронзавая птушка», «Ясь і Яніна», «Раскіданае гняздо», «Мяне клічуць Арлекіна», «У жніўні 44-га «, «Сляды апосталаў». Многія жыхары рэгіёну розных пакаленняў памятаюць пра свой удзел у здымках гэтых і іншых кінастужак.

— На карце адлюстраваны месцы здымак 16 фільмаў і серыялаў. Адлегласць ад адной станцыі да іншай можна пераадольваць пешшу або на ровары — у маршрут уключаны стужкі, якія здымаліся на ўскраінах горада. Шпацыр будзе цікавы не толькі гродзенцам, але і гасцям, дазволіць убачыць горад з незвычайнага боку. Карты ў хуткім часе можна будзе набыць у кінатэатры «Чырвоная Зорка», — распавёў намеснік генеральнага дырэктара КУП «Гроднааблкінавідэапракат» Юры Далгашэй.

Турыстычны маршрут па месцах здымак фільмаў стаў адным з этапаў працы па адлюстраванні кінематаграфічнага мінулага горада. У кінатэатры «Чырвоная Зорка» ствараюць экспазіцыю аб кінагісторыі Гродна, неўзабаве адбудзецца прэзентацыя фільма, прысвечанага кінастужкам, якія здымаліся ў абласным цэнтры і раёне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024