Пісталет выкінуў у Нёман, машыну аддаў у рамонт: па справе абстрэлу тралейбуса і запраўкі ў Гродне знайшлі падазраванага

Гродзенскія міліцыянеры раскрылі рэзананснае хуліганства, пра якое тыдзень таму казаў увесь горад. У канцы ліпеня невядомыя абстралялі з пнеўматычнага пісталета тралейбус і запраўку. Па гарачых слядах іх знайсці не ўдалося. Даведаўшыся, што міліцыя шукае сведкаў, адгукнуўся гродзенец, інфармацыі якога праваахоўнікам аказалася дастаткова, каб выйсці на след падазраванага.

Зараз у здзяйсненні хуліганства падазраецца 22-гадовы мясцовы жыхар. Разам з двума прыяцелямі на машыне бацькі без задняга дзяржнумара ён катаўся па горадзе. За рулём сядзеў сябар, а сам малады чалавек быў падпіты. У бардачку ляжаў газавы ТТ, прызначаны для стральбы металічнымі шарыкамі. Менавіта пры дапамозе яго хлопец абстраляў тралейбус і аўтазапраўку, а таксама, як пазней удалося высветліць, некалькі ліхтароў і бігбордаў. Маглі пацярпець і людзі.

Убачыўшы адпаведную інфармацыю ў інтэрнэце, падазраваны выкінуў пісталет ў Нёман, а машыну аддаў у рамонт. Аднак прынятыя ім меры аказаліся недастатковымі.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, злачынства ўдалося раскрыць пры дапамозе грамадзян і гэта ўжо дзесяты выпадак у гэтым годзе, калі сумесная праца гараджан і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў дае станоўчы вынік.

У дачыненнi да хлопца, якi cтраляў, узбуджана крымінальная справа па артыкуле «хуліганства». Малады чалавек знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025