Людзі і справы

«Пайшла ў краму, атрымала траўму». Гродзенка судзіцца з будаўнічай крамай з-за бляхі

У красавіку 2017 гродзенка Дар’я, знаходзячыся з дзіцём у адной з буйных будаўнiчых крам горада, сур’ёзна пацярпела: ліст бляхі, прыстаўлены да стэлажоў, з’ехаў і парэзаў ёй абедзве нагі. Крама сваю віну не прызнае і не збіраецца нічога кампенсаваць. Справа дайшла да суда.

«Не ваш дзень»

У той момант, калі ліст бляхі з’ехаў на Дар’ю, побач з ёй знаходзілася яе малое дзіця: яно яшчэ доўга было ў істэрыцы. Адну нагу дзяўчыны давялося зашываць, а пасля наладжваць лангету.

«Я прыйшла ў краму на сваіх нагах, а пасля здарэння мяне ўжо адтуль выносілі, — распавядае Дар’я. - Адзінае, што сказалі мне ў краме: гэта не ваш дзень, проста вы апынуліся не ў тым месцы і не ў той час. Я была ў шоку. Пасля траўмаў мне не падабаецца, як выглядаюць мае ногі. Я не магу насіць спадніцы, наведваць пляж і басейн. Аднаўленне каштуе вялікіх грошай. I я хачу справядлівасці, бо прыйшла ў краму не па траўму, а па пакупкі».

Ногі Дар'і праз некалькі месяцаў пасля атрымання траўмы

Прычына траўмы — «лаяльнасць да пакупніка»?

Дар’я напісала заяву ў мiлiцыю на кіраўніцтва крамы. Яна хоча, каб іх пакаралі, а таксама каб яны пакрылі шкоду. Міліцыя правяла праверку і адмовіла пачынаць крымінальную справу. Маўляў, у крамы не было намеру нанясці шкоду.

Як высветлілася, у краме, дзе дзяўчына атрымала траўму, ёсць паслуга «лаяльнасць да пакупніка». Менавіта ў той дзень пакупнік бляхі захацеў, каб яго пакупку прадаўцы вынеслі ў павільён, а не праз склад. Прадавец жаданне пакупніка выканаў. Згодна з тэхнікай бяспекі крамы, не удакладняецца, у якім выглядзе бляху павінны былі вынесці ў залу да пакупнікоў.

«Па словах адміністратара крамы, вінаваты менавіта пакупнік, бо ён купіў бляху. Яго неасцярожныя дзеянні - пакіданне без нагляду ў няўстойлівай пазіцыі - і прывялі да маёй траўмы», — расказвае дзяўчына. Але прэтэнзій да пакупніка і прадаўца яна не мае, а толькі пытанні да крамы. «Мяне абурае, што вялікі ліст бляхі дазволілі выносіць у залу да пакупнікоў і там яе разразаць, бо гэта небяспечна», — дадае дзяўчына.

Траўмы нязначныя?

Пасля траўмы Дар'і ў краме перасталі выносіць у залу да пакупнікоў колючыя і рэжучыя матэрыялы. Цяпер іх перадаюць пакупнікам толькі праз рампу.

«Калі ў краме пайшлі на такі крок, значыць яны разумеюць, што ў іх была праблема, і што я траўму атрымала па іх віне, — кажа дзяўчына. — Па гэтай прычыне я і вырашыла звярнуцца ў суд і дамагчыся справядлівасці. Але ў краме ўсё роўна лічаць, што я атрымала нязначныя траўмы, каб яны кампенсавалі мне сродкі на лячэнне».

Юрыст сеткі будаўнічых крам здарэнне ў Гродне каментаваць не стала, бо, з яе словаў, яна не ўпаўнаважаная даваць каменатарыі, ды і заўчасна яшчэ нешта казаць. Яна будзе бараніць інтарэсы сеткі крамаў у судзе. Першае судовае паседжаньне па справе пройдзе ў аўторак 8 жніўня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025