Кіроўцы, будаўнікі і сезонныя рабочыя. Усё больш беларусаў едуць на заробкі ў Польшчу

Яшчэ пяць гадоў таму ў Польшчы працавала легальна толькі 4,5 тыс. беларусаў. Разам з сем’ямі гэта 5,6 тыс. чалавек. У першым квартале 2017 года гэта было ўжо 12 і 16 тыс. адпаведна. Колькі яшчэ працуе там нелегальна — падлічыць цяжка, піша money.pl.

Колькасць беларусаў, якія плацяць унёскі ў ZUS (польскі аналаг беларускага ФСЗН) вырасла за пяць гадоў у тры разы. Вялікую колькасць беларусаў можна заўважыць перадусім у Падляшшы — памежным рэгіёне, хаця рух праз мяжу зараз і не такі буйны, як быў некалькі гадоў таму.

І хоць беларусаў у Польшчы працуе значна менш, чым украінцаў, іх прысутнасць заўважная. Яны ведаюць мову або хутка могуць яе вывучыць, Польшча ў іх пад бокам, ды ёсць самае галоўнае — жаданне зарабіць.

У Расію — усё менш, у Польшчу — усё больш

Найбольш працуе ў транспарце — кіроўцамі грузавікоў. Наступныя паводле папулярнасць розныя сезонныя працы і будаўніцтва. Пры гэтым беларусы працуюць не толькі ў Падляшскім ваяводстве, але і дастаткова далёка ад мяжы, напрыклад у Кельцах, дзе год таму легальна працавалі два грамадзяніна Беларусі, а сёлета ўжо 32.

Паводле інфармацыі «La Strada», якую перадае Polskie Radio, яшчэ чатыры гады таму 53% беларускіх працоўных мігрантаў выбірала Расію і толькі кожны 12-ы Польшчу. У 2017 годзе прапорцыі амаль зраўняліся — 27% едзе на ўсход і 22% на захад.

У Польшчы ўсё яшчэ не хапае 120 тысяч рабочых на самыя розныя працы, у тым ліку ў сферы аўтсорсінгу бізнес-працэсаў. Але на гэтыя працы могуць прэтэндаваць жыхары Грэцыі, Гішпаніі і Італіі, дзе зараз самае вялікае беспрацоўе ў Еўрасаюзе. Ім атрымаць працу прасцей, а значыць беларусы могуць прэтэндаваць толькі на невялікую частку вольных вакансій.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025