Гараднічанка працягвае прыносіць гродзенцам сюрпрызы. Ля падножжа Старога замка, на вуліцы Працоўнай, якая пасля моцных дажджоў была затопленая, выявілі частку яўрэйскай надмагільнай плiты. Як і два гады таму, яе перавезлі пад сінагогу.
Верагодней за ўсё, мацэва (яўрэйская надмагiльная пліта) апынулася ў Гараднічанцы пасля апоўзняў гары, на якой стаіць сінагога. Старажылы і краязнаўцы распавядаюць, што ў пасляваенныя гады на гары можна было знайсці мноства падобных мацэваў, якія раней былі на яўрэйскіх могілках па Вялікай Траецкай.
Варта адзначыць, што гэта не першая мацэва з Гараднiчанкі. Два гады таму гродзенцы таксама знайшлi падобную пліту. Ёсць верагоднасць, што яны патрапілі ў раку разам з грунтам са старых могiлак, што прывозілі для ўмацавання берага ракі. Так што яшчэ невядома, колькі мацэваў можна знайсці ў рацэ і на яе берагах. Дарэчы, акрамя пліт, у Гараднiчанцы рэгулярна знаходзяць старыя манеты і розныя іншыя цікавыя рэчы.
З-за таго, што сёння яўрэі ўсяго свету адзначаюць сумную дату 9 ава — дзень разбурэння Другога храма ў Ерусаліме, даведацца, што напісана на знойдзенай мацэве не атрымалася. Але гэта пытанне часу.
Надмагільная пліта, як і знойдзеныя раней, была пакладзена каля сінагогі. Там ужо сабралася цэлая калекцыя — амаль што музей мацэваў пад адкрытым небам.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…