Спадчына

Аўгустоўскі канал зноў паспрабуюць унесці ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА

Самакіраванне польскага Аўгустова зрабіла ўжо першыя крокі да стварэння чарговай заявы на ўключэнні Аўгустоўскага канала ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Плануецца прасоўваць яго перадусім як трансгранічны аб’ект, у супрацоўніцтве з беларускімі і літоўскімі партнёрамі, паведамілі ў гарадской адміністрацыі Аўгустова.

Рабочую групу стварылі бурмістр Аўгустова Войцех Валюлік і ягоны прадстаўнік па справах канала Мацей Амбрасевіч. Пасаду прадстаўніка бурмістра па справах канала існуе з 1 чэрвеня 2017 года, яе стварылі адмыслова для распрацоўкі заяўкі ў ЮНЭСКА.

Новая канцэпцыя

Аргументацыя ў чарговай заяўцы будзе грунтавацца на трансгранічным значэнні канала, якое спалучае культурныя каштоўнасці і выдатную прыроду. Такі падыход павінен дапамагчы пазбегнуць заўваг, якія мелі эксперты ЮНЭСКА на этапе падрыхтоўкі папярэдняй заяўкі ў 2009−2010 гг. Тады былі зробленыя заўвагі адносна аўтэнтычнасці і цэласнасці гэтага помніка ХІХ ст, якія не заўсёды была захаваныя ў часе рэстаўрацыі старадаўніх шлюзаў.

Першая сустрэча рабочай групы адбылася 27 ліпеня. У сустрэчы ўдзельнічалі Алена Клімовіч, намесніца кіраўніка аддзелу культуры Гродзенскага аблвыканкама, Ігар Чарняўскі, спецыяліст па справах Аўгустоўскага канала, прадстаўнікі польскія нацыянальных паркаў, што існуюць у гэтым рэгіёне, і іншыя польскія спецыялісты.

Група вызначыла наступную аргументацыю ў будучай заяўцы: Аўгустоўскі канал гэта гістарычна каштоўны трансгранічны аб’ект, які знаходзіцца на тэрыторыі каштоўным з пункту гледжання прыроды, з гістарычнымі і культурнымі элементамі. Пры гэтым Маецца на ўвазе тэрыторыя ад ракі Бебжы ў Польшчы да Нёмана на адрэзку паміж Гродна і Друскенікамі.

Што далей?

У другой палове жніўня па ініцыятыве Войцеха Валюліка павінна адбыцца сустрэча самакіраванняў Аўгустова і Друскенік ды мясцовых уладаў Гродна. Да канца жніўня павінен быць распрацаваны рамачны план, адбудзецца ацэнка заяўкі польскага і беларускага ўрадаў з 2009 года і магчымасці карэкціроўкі папярэдняй заяўкі. Ацэнку правядзе эксперт ІКАМОС (Міжнародная Рада па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін).

Восенню 2017 самакіраванне Аўгустова плануе правесці канферэнцыю, на якой прэзентуе новую канцэпцыю ўнясення Аўгустоўскага канала ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. У канферэнцыю прымуць удзел прадстаўнікі ўрадаў Польшчы, Беларусі і Літвы, мясцовых і рэгіянальных уладаў і самакіраванняў, іншых арганізацый. Мэта канферэнцыі - вызначыць фінансавыя і арганізацыйныя рамкі для далейшай працы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024