Каманда Ігара Кавалевіча ў Мазыры 29 лiпеня толькі на апошніх хвілінах здолела вырваць перамогу ў мясцовай «Славіі». Аўтарам пераможнага мяча стаў навабранец «Нёмана» Вячаслаў Глеб. Дзякуючы чарговай перамозе жоўта-зялёныя паднялiся на чацвёрты радок, якi цяпер дзеляць з ФК «Слуцк».
Матч у супернікаў выдаўся няпросты, пагаворвалі нават пра перанос гульні з-за лужын, якія ўтварыліся на поле пасля працяглых дажджоў. Але работнікі стадыёна ў Мазыры здолелі падрыхтаваць поле і каманды выйшлі гуляць.
Гродзенцы першымі здолелі адкрыць лiк, зрабіў гэта на 29-й хвіліне Андрэй Якімаў. Гаспадары скарацілi перавагу гродзенцаў толькі на 76-й хвіліне. Дакладным ударам у мазыранаў адзначыўся Вадзім Курловіч.
Але кропку ў матчы на першай дадатковай хвіліне паставіў навабранец «Нёмана» Вячаслаў Глеб. Нападаючы пасля прастрэла з флангу толькі з другога ўдару здолеў забiць у вароты «Славіі».
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:
— Вялікі дзякуй працоўнікам стадыёна, якія здолелі падрыхтаваць поле. У гульні было шмат барацьбы. Пасля выхаду Страхановіча «Славія» пераламала ход гульні. Мазырчукі працягнулі нагнятаць — але мы змаглі забіць у канцоўцы. Гэта сведчыць аб характары каманды.
— Што скажаце наконт выхаду Глеба?
— Яго задача была прытрымаць мяч і дапамагчы разганяць атакі. Я задаволены, як Глеб працуе і гуляе.
Пасля перамогі над «Славіяй» жоўта-зялёныя дзеляць чацвёрты радок з ФК «Слуцк», у якіх на адзін матч згуляна менш. Абедзве дружыны маюць па 28 ачкоў.
У нядзелю, 6 жніўня, «Нёман» правядзе матч у Гродне. Каманда Ігара Кавалевіча будзе прымаць «Іслач».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…