Здароўе і спорт

«Нёман» з паразы стартаваў у Кубку Дубко

Падапечныя Сяргея Пушкова не здолелі ў сваім першым матчы міжнароднага турніру, прысвечанага памяці Аляксандра Дубко, абыграць салігорскі «Шахцёр». Матч скончыўся з лікам 3:4.

Ужо на працягу 13 гадоў турнір памяці Дубко, які праходзіць у Гродне, з’яўляецца для «Нёмана» апошняй сур’ёзнай падрыхтоўкай перад новым сезонам. У гэтым годзе акрамя гаспадароў у Кубку Дубко прымае ўдзел «Шахцёр» з Салігорску, ХК «Дынама» (Санкт-Пецярбург), які прадстаўляе расійскую ВХЛ, а таксама клуб «Бейбарыс» з горада Атыраў (Казахстан).

Адкрывалі турнір 27 лiпеня «Дынама» і «Бейбарыс». Матч скончыўся з лікам 3:1 (0:0, 1:1, 2:0) на карысць расiйскай каманды.

Увечары гэта ж дня на пляцоўку гродзенскага лядовага палаца выйшлі прадстаўнiкi беларускага хакея. У сур’ёзнай барацьбе «Нёман» не здолеў абыграць «Шахцёр» і саступіў з лікам 2:3.

«Нёман» — «Шахцёр» 2:3 (0:1, 1:0, 1:2)

Галы:
10.58 0: 1 — Нікулін (Антоненка)
27.16 1: 1 — Дарафееў (Жыдкіх, Хараманда)
41.14 1: 2 — Дадонаў (Станевіч)
49.51 1: 3 — Буйніцкі
59.00 2: 3 — Бадун (Баярчук, С.Маляўка, — бол.)

Наперадзе ў турніры памяці Дубко яшчэ два дні спаборніцтваў. У пятніцу 28 ліпеня пройдуць сустрэчы «Бейбарыс» — «Шахцёр» (15.00), а таксама «Нёман» — «Дынама» (19.00). У суботу, 29 ліпеня, згуляюць «Дынама» і «Шахцёр» (13.00). У гэты ж дзень пройдзе і апошнi матч Кубка Дубко, дзе «Нёман» згуляе з «Бейбарысам». Матч пачнецца ў 17.00.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025