Ноччу невядомыя стралялі ў цэнтры Гродна і пашкодзілі тралейбус

Бачылi чорную машыну і чулі гучныя хлапкі - гэта і многае іншае паведамілі ў міліцыю відавочцы здарэння ў цэнтры горада. Прыкладна апоўначы 28 ліпеня каля Старога маста невядомыя, па папярэдняй версіі міліцыі, стралялі з пнеўматыкі па грамадскім транспарце ў якiм ехалі людзі.

У выніку абстрэлу ніхто не пацярпеў, толькi былi пашкоджаны заднія шыбы тралейбуса.

У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама паведамілі Hrodna.life, што за нейкi час да здарэння каля Старого маста аналагічныя хлапкі было чуваць і на АЗС «Лукойл» у цэнтры горада. Са слоў відавочцаў, там таксама пранеслася чорная машына.

Хлапкі, якія былі чутныя, характэрныя для пнеўматыкі, але ў міліцыі пакуль з высновамі не спяшаюцца. На дадзены момант ідзе пошук чорнай машыны, а таксама відавочцаў здарэнняў.

Калі нехта валодае якой-небудзь інфармацыяй — паведамляйце па тэлефоне 102.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025