У другі дзень Кубка Дубко гродзенскія хакеісты сустракаліся з «Дынама» з Санкт-Пецярбурга і прапусцілі шэсць безадказных шайбаў. Такім чынам каманда Сяргея Пушкова страціла ўсе шанцы на заваяванне кубка турніру.
Другі матч запар на сваёй пляцоўцы хакеісты «Нёмана» не могуць паказаць добрай гульні, якая б спадабалася заўзятарам. Калі ж у першы дзень турніру каманда Сяргея Пушкова яшчэ здолела вызначыцца ў матчы супраць «Шахцёра» і прайграць у адну шайбу. То вось у другі дзень, чырвона-чорныя былі разгромленыя піцерскім «Дынама» з лікам 6:0. Варта адзначыць, што ў гродзенцы амаль нiчога не маглі прапанаваць свайму суперніку і заслужана крупна прайгралі.
«Дынама» — «Нёман» 6:0
галы:
13.26 1: 0 — Нячаеў
24.34 2: 0 — Джыашвiлi
43.18 3: 0 — Кандрацьеў (Скварцоў, Джыашвiлi)
50.27 4: 0 — Куракін (Скварцоў, Кандрацьеў)
55.28 5: 0 — Назарэвiч (Берлеў, Тамбiеў, — бол.)
56.50 6: 0 — Маладцоў (Бірукоў, Джыашвiлi)
Адзінае што парадавала гродзенскіх заўзятараў у матчы з «Дынама», дык гэта пасляматчавыя буліты, у якіх каманда Сяргея Пушкова атрымала перамогу.
Дарэчы, матч «Шахцёр» i «Бейбарыса» скончыўся з лiкам 3:4 на карысць каманды з Атыраў.
У суботу, 29 ліпеня пройдзе апошнi дзень турнiру. Першымi згуляюць «Дынама» і «Шахцёр» у 13.00. А ўжо ў 17:00 «Нёман» згуляе з «Бейбарысам».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…