Хутка гродзенскі «Нёман» другі раз у гісторыі стартуе ў хакейнай Лізе Чэмпіёнаў. У лік 48 фан-амбасадараў, якія будуць прадстаўляць свае гарады і каманды ў Еўрапейскім турніры, увайшлі два гродзенцы: Андрэй Цiплашэвiч і Дзмітрый Герасімчык. Hrodna.life пагутарыў з імі і даведаўся, што дае статус фан-амбасадара і чым яны павінны будуць займацца.
Быць фан-амбасадарам у Лізе Чэмпіёнаў гэта магчымасць паглядзець на хакей і гульцоў іншымі вачыма, бо ў прадстаўнікоў гарадоў будзе магчымасць здзейсніць «тур за кулісы матча» і пагутарыць з лепшымі гульцамі сустрэч. Акрамя гэтага, задача ў фан-амбасадара няпростая — ён павінен наведаць усе матчы сваёй каманды ў ЛЧ на хатняй арэне і пры гэтым рабіць фота і відэа справаздачы ў сацыяльных сетках.«Быць прадстаўніком ад Гродна — вельмі прыемна, нават трохі падымаецца самаацэнка, хай гэта і не праца, а, фактычна, захапленне, — распавядае фан-амбасадар ад Гродна Дзмітрый. — Разумееш, што чагосьці варты і можаш прыносіць карысць. У дадзеным выпадку — роднаму гораду, гродзенцам: рэклама, піяр родных мясцін і аповяд пра мясцовых жыхароў і ў тым ліку аб беларускім хакеі, аб гродзенскім клубе — лепшым у Беларусі не толькі па гульні, але і па атмасферы ўнутры і вакол яго».
Для Дзмітрыя гэта таксама магчымасць дзелавых і нефармальных зносін, у тым ліку на замежных мовах. Дзмітрый размаўляе на нямецкай і англійскай, трошкі разумее польскую. Ён перакананы, што веданне моў адкрывае цалкам іншыя магчымасці пры атрыманні інфармацыі ці наладжванні кантактаў.
[irp posts="23 286″ name="Прыняць на начлег, правесці экскурсію: гродзенец заклікае заўзятараў Нёмана" і супернікаў у Лізе Чэмпіёнаў сябраваць на выязных матчах"]
Яшчэ да таго як Дзмітрыя абралі амбасадарам, ён ужо планаваў арганізаваць выезд на матчы ХЛЧ гродзенскіх заўзятараў. А таксама думаў як прыёмаць замежных заўзятараў у Гродне. Цяпер у яго з’явілася шмат новых планаў і задач, над якімі ён ужо пачынае працаваць.
Усім фан-амбасадарам вышлюць інструкцыю па працы, яны атрымаюць па 2 квіткі на кожны хатні матч, спецыяльны хакейны світэр, а таксама магчымасць браць інтэрв'ю ў хакеістаў. Лепшыя фанаты ХЛЧ атрымаюць 2 квіткі на фінал Лігі, а таксама бясплатныя авіябілеты і пражыванне.Другі фан-амбасадар ад Гродна Андрэй Цiплашэвiч таксама ўжо рыхтуецца да маючых адбыцца матчаў Лігі Чэмпіёнаў. У хлопца таксама шмат планаў і ідэй, якія ён плануе рэалізаваць падчас хатніх матчаў «Нёмана» у ЛЧ.
«Я хачу, каб пра наш горад, пра нашу каманду і пра нашых заўзятараў ведалі ў іншых краінах. З дапамогай сацыяльных сетак і інтэрнэту гэтага лёгка дамагчыся, а будучы фан-амбасадарам — яшчэ прасцей.
Бліжэйшыя планы? Хачу адрадзіць некалі створаную мной групу ў Вконтакте для распаўсюджвання інфармацыі. У бліжэйшы час паспрабую пасябраваць з фэйсбукам і яго тонкасцямі, каб мець зносіны не толькі з рускамоўнай аўдыторыяй. Наогул, я не ганюся за гэтымі прызамі, якія прапануе ЛЧ лепшаму фан-амбасадару, проста хачу праверыць сябе, свае сілы і магчымасці. Хачу падзяліцца з людзьмі сваім і чужым меркаваннем. Хачу прапаноўваць людзям больш фота і відэа з заўзятарамі, у прыватнасці з фан-клубам".
Групавы этап Лігі чэмпіёнаў пройдзе з 24 жніўня па 11 кастрычніка. «Нёман» згуляе ў групе «С» з камандамі «Ювяскюля» (бронзавы прызёр у Фінляндыі), «Цуг» (віцэ-чэмпіён Швейцарыі) і «Вена Кэпіталз» (пераможца адкрытага чэмпіянату Аўстрыі).
Гродзенцы стартуюць у Еўракубку двума хатнімі паядынкамі:
2.09.2017 — 20.30 — «Вена Кэпіталз» — «Нёман»
3.10.2017 — 19.00 — «Ювяскюля» — «Нёман»
Ужо з 27 ліпеня з 21:00 пачнецца браніраванне квіткоў на хатнія матчы «Нёмана» ў Лізе Чэмпіёнаў на сайце hockey.vot.by. Цана квіткоў складзе ад 8 да 15 рублёў, дзіцячы ад 4 да 7.50 рублёў.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…